Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 12 гостей онлайнМаладзечанскі замак - Маладзечанскі замак |
24.03.2011 14:03 | |||||||
Страница 2 из 2
Існаваў у 14-18 ст. на правым беразе р. Уша як цэнтр абароны сярэдневяковага Маладзечна. У пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1388 г. Пры яго будаўніцтве ўдала выкарыстаны балоцісты рэльеф і натуральныя ўмацаванні: падведзена грэбля, на балоце вымашчаны ўчастак 120 х 80 м., насыпана са жвіру і пяску пляцоўка вышынёй каля 4 м. Па яе краі зроблены валы вышынёй да 3,5 м і шырынёй 11 м. Напачатку тут стаялі драўляныя сцены-гародні і вежы, у т.л. ўязная брама. У 17 ст. на вуглах замак пабудаваны бастыёны галандскага тыпу, што адпавядала зменам у тактыцы абароны і аблогі. Для прадухілання апаўзання зямлі каля падножжа бастыёнаў мелася агароджа слупавой канструкцыі. Знутры вала, у месцах яго прылягання да брамы, насыпы арміраваны насыпнымі каменнымі сценкамі. У 1519 г. (двойчы) і 1533 г. Замак асаджалі наўгародска-пскоўскія ратнікі на чале з князем М. Кісліцай і, напэўна, спалілі яго. Сляды агню ў профілі замкавага вала і культурным пласце пацвярджаюць шматразовыя пажары ўмацаванняў. Адна з версій рэканструкцыі Маладзечанскага замка. Мастак Уладзімір Лукша. У 1568 г. пад Маладзечнам размяшчалася 40-тысячная армія Жыгімонта ІІ Аўгуста, якая мела намер прадухіліць паход войск Івана IV Грознага на ВКЛ. У 1708 г. атрад абараняў горад ад групоўкі шведскага караля Карла ХІІ. Гэта, відаць, была апошняя бітва, у якой выкарыстоўваліся замкавыя ўмацаванні. У 17-18 ст. у замку знаходзілася рэзідэнцыя князёў Агінскіх. На яго тэрыторыі ў 16-18 ст. быў мураваны храм (11 на 24 м.), размаляваны фрэскамі. Замак разбураны ў канцы 18 ст.
М.А. Ткачоў. “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі”; кніга “Памяць”.
|