Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 7 гостей онлайнДарагія жыхары краіны Агінскага! |
{jcomments on}За плячамі ў кожнага з Вас ёсць жыццёвы досвед, веды, а таксама жаданне жыць і працаваць у духоўным, культурным, а значыць бяспечным і дружалюбным грамадстве. І пакінуць гэта грамадства ў спадчыну дзецям. Міхал Клеафас Агінскі - гэта і ёсць той знак яднання, здольны згуртаваць вакол сябе ўсіх нас, такіх розных, але падобных у імкненні зрабіць наша жыццё лепш. Міхал Клеафас Агінскі ўнёс велізарны ўнёсак у нашу культурную і гістарычную спадчыну як дыпламат, публіцыст, барацьбіт за волю. А як кампазітар, Агінскі, аўтар знакамітага паланэзу "Развітанне з Радзімай" з'яўляецца зоркай сусветнай велічыні! Жыццё Міхала Клеафаса Агінскага і яго сям'і непасрэдна звязана з тымі ж месцамі, дзе цяпер жывём і працуем мы. Гэта найпрыгажэйшыя куткі нашай роднай Беларусі Залессе (Паўночныя Афіны, як звалі гэту вёску сучаснікі кампазітара), і Маладзечна, з гісторыяй якога пераплялася гісторыя слыннага роду Агінскіх. Вось чаму з мэтай захавання і памнажэння спадчыны Агінскага, папулярызацыі яго творчасці, адраджэнні месцаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю вялікага кампазітара, яго сем'і і паплечнікаў, і быў створаны дабрачынны фонд "Паўночныя Афіны". Яшчэ адной мэтай фонду з'яўляецца падвышэнне пазнавальнасці і развіццё месцаў, звязаных з імем Міхала Клеафаса Агінскага: Залессі, Маладзечна, і Беларусі ў цэлым на сусветным узроўні.
Заснавальнікамі фонду "Паўночныя Афіны" з'яўляюцца: Гісторыка-краязнаўчы музей горада Смаргоні, Маладзечанская музычная вучэльня імя Міхала Клеафаса Агінскага, Минскі сталічны Саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў. Практычнымі вынікамі дзейнасці фонду ўжо з'яўляюцца праведзеная кансервацыя будынкаў у сядзібе Агінскі ў Залессе, зарабіла каплічка сям'і Агінскіх, у якой вядуцца набажэнствы, распрацаваны і зацверджаны праект рэстаўрацыі сядзібы, паспяхова завяршыўся міжнародны музычны праект "Алея паланэзаў" і шматлікае іншае. Як сведчыць сусветны досвед, пры ажыццяўленні праектаў, падобных нашаму, населеныя пункты, гарады, рэгіёны і нават краіны, на тэрыторыі якіх праводзяцца мерапрыемствы, атрымліваюць магутны дадатковы стымул эканамічнага, культурнага, інтэлектуальнага і творчага развіцця. І, натуральна, падвышэнне пазнавальнасці месцаў, звязаных з Міхалам Клеафасам Агінскім немагчыма без падвышэння пазнавальнасці галоўнай стваральнай сілы любой працы - Вас, шаноўныя ўдзельнікі праекта "Паўночныя Афіны". Вашы імёны стануць шырока вядомы як у нашай краіне, так і за яе межамі. Самае надзейнае ўкладанне сродкаў – гэта ўкладанне сродкаў у культуру. У гэтым выпадку сродкі надзейна абаронены ад інфляцыі і даюць інвестару вялікі іміджавы прыбытак. Прыклад прамыслоўца Траццякова кажа пра многае. Гэта ўкладанне ў гісторыю, якая пішыцца тут і цяпер. Каб далучыцца да нас, трэба ўсяго толькі Ваша жаданне. А форма сумеснай працы можа быць самая розная: ад фінансавай падтрымкі да ўдзелу ў добраахвотніцкім руху. Па пытаннях, звязаных з дзейнасцю фонду "Паўночныя Афіны", а таксама з Вашым удзелам у яго працы можна звязацца з нашымі каардынатарамі, якія з задавальненнем адкажуць на ўсе Вашы пытанні.
Кантактныя тэлефоны: У Маладзечна 8(0176)752867, Велком 8(029)6752867, 6044136
Для занясення дабрачынных унёскаў: Р/р 3015023420012, код банка 504 у АСБ "Беларусбанк", г. Смаргонь,
Упн 590374352
Атрымальнік: Мясцовы дабрачынны фонд "Паўночныя Афіны".
Прызначэнне плацяжу: дабрачынны ўнёсак.
Дырэктар фонда Яблакава Алена Анатоьеўна.
Кантакты: Ражава Таццяна Марьянаўна, начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама, т. 80159231668.
Дарагія жыхары краіны Агінскага! Нам цалкам па сілах зрабіць так, каб спадчына нашага вялікага земляка заняла годнае месца як у сусветнай, так і ў нашай культуры. А мы з Вамі, дарагія сябры, будзем не проста жыхарамі, але станем паўнавартаснымі грамадзянамі Вялікай Краіны Агінскага!
Арганізацыйны камітэт Фонду "Паўночныя Афіны"
|