Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 10 гостей онлайнСправаздача аб дзейнасці Фонду |
26.03.2019 11:15 | |
У мінулую суботу 23 сакавіка адбыўся сход удзельнікаў і сяброў фонду. Былі падведзены вынікі дзейнасці за чарговы перыяд і намечаны асноўныя напрамкі далейшай працы. СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦІ МЯСЦОВАГА ДАБРАЧЫННАГА ФОНДА «СПАДЧЫНА МІХАЛА КЛЕАФАСА АГІНСКАГА» (г.МАЛАДЗЕЧНА) 2016-2018 гг. 2016 год •Правядзенне мастацкіх выстаў ў Палацы культуры г. Маладзечна, Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К. Агінскага; •Арганізацыя моладзевага праваслаўнага балю “Стрэчанне –2016” сумесна духоўна-патрыятычным аб’яднаннем “Светач” пры Палацы культуры г.Маладзечна; •Арганізацыя і правядзенне Моладзевага шляхецкага балю ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К.Агінскага; •Правядзенне суботнікаў па добраўпарадкаванні рэштак касцёла Узнясення Дзевы Марыі і Святога Роха XV стагоддзя, а таксама склепа-пахавальні роду Ходзькаў-Дэдэркаў у в.Аборак Маладзечанскага раёну; •Арганізацыя культурнай праграмы падчас правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі –2016» у Мінскай гарадской ратушы; •Правядзенне тэматычных круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў культуры Беларусі і Літвы ў Маладзечне, Мінску, Вільнюсе, Рэтавасе, Шаўляе, прысвечаных аднаўленню матэрыяльнай спадчыны знакамітых беларускіх і літоўскіх дзеячоў культуры і навукі; •Ажыццяўленне канцэртнай праграмы маладзечанскіх творчых калектываў у Беларускім дзяржаўным універсітэце •Правядзенне выставы аўтарскіх эксклюзіўных трыкатажных мадэляў “Свой стыль” члена Праўлення фонду, дызайнера Людмілы Хрол ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) у межах Рэспубліканскай акцыі “Маладзечна –культурная сталіца Беларусі”; •Аказанне садзейніцтва пры правядзенні прэзентацый кніг выдавецтва “Чатыры чвэрці”, прысвечаных спадчыне роду Агінскіх; •Удзел у канферэнцыях па праграмах міжнароднага супрацоўніцтва Польша-Беларусь-Украіна 2014-2020 і Латвія-Літва-Беларусь 2014-2020 •Апрабацыя шэрагу краязнаўчых экскурсійных праграм па рэгіёнах Беларусі, распрацаваных валанцёрамі аддзела гісторыі, турызму і краязнаўства фонда; •Падрыхтоўка навуковых і публіцыстычных артыкулаў у манаграфіі, зборнікі тэзісаў па выніках навукова-практычных канферэнцый, друкаваныя і электронныя сродкі масавай інфармацыі; •Праца ў архівах і музеях Беларусі, Расіі, Польшчы.
2017 год •Бал «Стрэчанне -2017» на базе ДУ «Палац культуры г.Маладзечна» •Прэзентацыя выдання «Міхал Клеафас Агінскі. Бацькоўскія парады. Чатыры лісты аб выхаванні» і канцэрт выкладчыкаў і студэнтаў Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага да 5-годдзя з дня заснавання фонда ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі); •І-ы Адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя М.К.Агінскага; •Экспедыцыя ў горад Пуацье (Францыя) на магілу Леанарда Ходзькі, сакратара М.К. Агінскага; •Шэраг суботнікаў па добраўпарадкаванні рэштак касцёла Узнясення Дзевы Марыі і Святога Роха XV стагоддзя, а таксама склепа-пахавальні роду Ходзькаў-Дэдэркаў у в. Аборак Маладзечанскага раёна; •Персанальная мастацкая выстава жывапісу Галіны Сушко ў Музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага “Залессе”; •Выстава твораў мастакоў Мінскай вобласці “З Агінскім ў сэрцы” у Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К.Агінскага; •Культурная праграма падчас правядзення XVIIIАсамблеі дзелавых колаў у межах IIТыдня беларускага прадпрымальніцтва і Рэспубліканскага конкурса «Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі –2017»; •Круглы стол “Дыялог культур і аднаўленне культурнай спачыны” ў Рэспубліканскай канфедэрацыі прадрымальніцтва з удзелам кіраўнікоў устаноў культуры, адукацыі і навукі, лідараў грамадскіх арганізацый з Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы; •Шэраг краязнаўчых экскурсій па Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай вобласцях; •Прэзентацыя вынікаў даследчай працы ў архівах і музейных фондах Літвы і Польшчы па тэме гісторыка-культурнай спадчыны роду Агінскіх, у Беларускім фондзе культуры; •Літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная прэзентацыі спецыяльнага выпуска часопіса “Алеся” у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі); •Музычная гасцёўня да дня нараджэння М.К.Агінскага ў Палацы культуры г.Маладзечна; •Міжнародны праект “Шляхамі Францыска Скарыны: да 500-годдзя выдання Пражскай Бібліі” (Кракаў –Прага –Фларэнцыя –Рым): цыкл канцэртаў у Кракаўскім універсітэце і Саборы Санта-Кроча ў Фларэнцыі, усталяванне мемарыяльнай дошкі ў гонар святых Мяфодзія і Кірыла ў Саборы Сан-Клемента ў Рыме;
2018 год •15 –23 студзеня 2018 года –удзел у міжнародным праекце маладзёжнага абмена па праграме Еўрапейскай камісіі “Erasmus+” (Люксембург) •10 –17 лютага 2018 года –арганізацыя і ўдзел у міжнародным праеце маладзёжнага абмена па праграме Еўрапейскай камісіі “Erasmus+” (Беларусь) •30 сакавіка 2018 года –правядзенне круглага стала “Спадчына рода Агінскіх, як сродак наладжвання культурных сувязей Беларусі і Літвы”+ •30 сакавіка 2018 года –удзел у канцэрце “Масты сяброўства: Беларусь –Расія” на базе Беларускай дзяржаўнай філармоніі. •13 красавіка 2018 года -II Адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на аркестравых інструментах імя М.К.Агінскага •18 сакавіка 2018 года –Пачатак адукацыйнага праекта “Ліхтар” •31 сакавіка 2018 года –2-гі занятак праекта “Ліхтар” •21 красавіка 2018 года –уладкаванне месца былога касцёла Св.Роха ў в.Аборак •26 красавіка 2018 года –сустрэча прэс-клуба “Актывісты і медыя: У чым сакрэт (без) паспяховай супрацы” •26-27 красавіка 2018 года –удзел у ХІVМіжнародных кнігазнаўчых чытаннях, прымеркаваных да 400-годдзя выдання першага “Буквара” •7 мая 2018 года –3-ці занятак пректа “Ліхтар” •15 мая 2018 года –Урачыстае адкрыццё IV Форума маладых кампазітараў Беларусі і краін СНД імя М.К.Агінскага. •20 мая 2018 года –4-ты занятак практа “Ліхтар” •Чэрвень 2018 года -удзел у міжнародным праекце маладзёжнага абмена “E-Future” па праграме Еўрапейскай камісіі “Erasmus+” (Бельгія) •20 ліпеня 2018 года –Круглы стол “Спадчына рода Агінскіх, як сродак міжкультурных сувязей Беларусі і Літвы” •17-22 жніўня 2018 года –удзел у валанцёрскім летніку у в.Шчорсы сумесна з Таварыствам аховы помнікаў •04 верасня 2018 года –удзел у адрыцці выставы “Вандроўкі душы” УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага” на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь •09 верасня 2018 года –удзел у Міжнародным форуме “Агульны горад” •26-27 верасня 2018 года –удзел у паседжанні праграмы “Пагадненне мэраў -Усход” •04 лістапада 2018 года –пастаноўка оперы “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт” •01 кастрычніка 2018 года –усталяванне мемарыяльнай шыльды на браме на месцы былога касцёла Св.Роха у в.Аборак •12 кастрычніка 2018 года –выязное паседжанне фонда •12-14 кастрычніка 2018 года –удзел у валанцёрскім з’едзе Таварыства аховы помнікаў у в.Ізабеліна (месца былых габрэйскіх могілак) і ў в.Ізабелін (Сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў-Бохвіцаў) •17 кастрычніка 2018 года –выстава ў Палацы культуры, прысвечаная асобе М.К.Агінскага у межах правядзення конкурса “Талент года 2018” •26 кастрычніка 2018 года –удзел у святкаванні 60-годдзя УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага” •27 кастрычніка 2018 года –валанцёрскі з’езд у в.Краснае (уладкаванне сямейнага склепа роду Тышынскіх) •28 кастрычніка 2018 года –удзел у прэзентацыі “Креативная карта Молодечно” •27 лістапада 2018 года –удзел у абласным “Адкрытым дыялоге” на тэму “Роля моладзі ў ахове гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”, які быў арганізаваны Мінскім абласным камітьэтам Грамадскім аб’яднаннем “БРСМ” на базе Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта •01 снежня 2018 года –Рабочае паседжанне сябраў Праўлення фонда •06 снежня 2018 года –удзел у канферэнцыі “Дзяржкіраванне ў Беларусі:інавацыі і/ці стабільнасць”, які быў арганізаваны Асветніцка-даследчая ўстанова цэнтр давледаванняў грамадскага кіравання “SYMPA” •08 снежня 2018 года –Правядзенне выбараў па зацверджанні складу фонда, членаў Праўлення, Рэвізійнай камісіі і Апякунскага савета •14 снежня 2018 года –Удзел у паседжанні аргкамітэта ІІІ Адкрытага конкурса маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя М.К.Агінскага.
ПЛАНЫ НА 2019 ГОД •Правядзенне ІІІ Адкрытага конкурса маладых выканаўцаў на аркестравых інструментах імя М.К.Агінскага (група духавых і ўдарных інструментаў) •Працяг працы на тэрыторыі былога касцёла св.Роха з ў в.Аборак •Уладкаванне тэрыторыі, якая прылягае да Замчышча •Удзел у міжнародных праектах (напісанне і рэалізацыя праектаў) •Аднаўленне гістарычнай эскпедыцыі «Шляхамі Агінскага» (Беларусь-Літва) •Падрыхтоўка да святкавання 255-годдзя з дня нараджэння М.К.Агінскага
Удзел у міжнародных праектах (напісанне і рэалізацыя праектаў) • Частковая рэстаўрацыя тэрыторыі былога касцёла Св.Роха і другіх гістарычных мясцін у вёсцы Аборак Маладзечанскага раёна У НАМІНАЦЫІ: «Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны» Распрацавал: В.В.Бурэнь (сябра Праўлення фонда) • Аднаўленне гістарычнай эскпедыцыі «Шляхамі Агінскага» (Беларусь-Літва) Маршрут: Смаргонь –Маладзечна –Вільнюс –Кайшадорыс –Агінты –Вевіс –Круоніс –Дорсунішкіс –Вільнюс –Смаргонь –Маладзечна Распрацавала: Т.І.Кляшчонак (сябра Праўлення фонда) Дата экспедыцыі: 29.03.2019 года
Падрыхтоўка да святкавання 255-годдзя з дня нараджэння М.К.Агінскага •Правядзенне круглага стала па тэме «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага, як фактар аб’яднання краін усходняй Еўропы» •Арганізацыя плэнэра мастакоў •Урачысты канцэрт, прысвечаны памяці М.К.Агінскага •Арганізацыя экскурсій па маршруце «Маладзечна-Замчышча-Аборак» •Перавыданне інфармацыйнага буклета фонда «Спадчына М.К.Агінскага» •Выраб і ўсталяванне інфармацыйных стэндаў на месцы былога касцёла Св.Роха і былой хаты Л.Ходзькі ў в.Аборак і інш.
|