5-годдзе Дабрачыннага фонду “Спачына Міхала Клеафаса Агінскага” адзначылі ў Мінску
27.03.2017 12:14

21 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) прэзентацыяй выдання «Міхал Клеафас Агінскі. Бацькоўскія парады. Чатыры лісты аб выхаванні» і канцэртам выкладчыкаў і студэнтаў Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага было адзначана 5-годдзе з дня заснавання Дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага”.

Фонд створаны ў 2012 годзе з мэтай аднаўлення, захавання і рэапрэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны роду Агінскіх.

Сярод праектаў фонду – аднаўленне рэштак касцёла Узнясення Дзевы Марыі і Святога Роха XV стагоддзя і добраўпарадкаванне склепа-пахавальні роду Ходзькаў-Дэдэркаў у вёсцы Аборак Маладзечанскага раёну, правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай конферэнцыі “Культурная спадчына роду Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства”, пастаноўка оперы Алега Залётнева “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”, арганізацыя Міжнароднай гастрольна-концэртнай праграмы “Музыка роду Агінскіх” (Беларусь – Літва – Расія), правядзенне Рэспубліканскага мастацкага пленэру да 250-годдзя кампазітара і інш.

Прапануем фотасправаздачу з мерапрыемства Юрыя Іванова, Кацярыны Аляксеевай і Тамары Вятскай.

 

 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулакас

Праўлення Дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” Рыгор Сарока ўзнагароджвае фотамастака Юрыя Іванова

Ганаровай граматай фонду ўзнагароджваецца дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі Зінаіда Кучар

Ганаровую грамату Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах з моладдзю Мінскага аблвыканкама атрымлівае член Праўлення фонду Наталля Гайковіч

Старшыня Прэзідыуму Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін уручае грамату сустаршыні Праўлення фонду Уладзіміру Сівуху

Першы міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка і саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Міхал Хабрас

Загадчык аддзела гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Інстытута гісторыі Літвы Рамуне Шмігельскітэ-Стукене і дырэктар Рэтаўскага музея гісторыі культуры Агінскіх Вітас Руткаускас – аўтары кнігі «Міхал Клеафас Агінскі. Бацькоўскія парады. Чатыры лісты аб выхаванні»

Доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Марозаў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі Зінаіда Кучар і дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы Алена Ляшковіч

Інструментальны ансамбль “Амелія” Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага

Спявак Андрэй Мацюшонак