Касцюміраваны баль «Поры году» ў Залессі
25.09.2016 03:00

24 верасня, напярэдадні 251 гадавіны з дня народзінаў кампазітара і палітыка М. К. Агінскага, у музеі-сядзібе ў Залессі адбыўся касцюміраваны баль "Поры году".
Імпрэзу дапамаглі падрыхтаваць і правесці сябры грамадскай арганізацыі "Гісторыка" з Менска. Музычнае суправаджэнне ажыццяўляў ансамбль класічнай музыкі "Вытокі" пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова. На баль у маёнтак з'ехаліся госці з розных куточкаў Беларусі, а таксама з Літвы ды Польшчы.
У залескай сядзібе М.К. Агінскага сёлета ўпершыню прайшоў касцюмаваны баль, або баль масак пад назвай “Поры года”. Гэта азначае, што госці балю павінны былі паклапаціцца пра аздабленне свайго вечаровага строю прадметамі, якія наводзяць на думкі пра пэўную пару года.
Такая тэма балю часта выкарыстоўвалася і ў даўніну... Балі былі адзіным публічным мерапрыемствам, дзе можна было патанцаваць і павесяліцца ў шырокім коле. У звестках аб гісторыі свецкіх баляў у Рэчы Паспалітай у ХVІІ-ХVІІІ стст. можна знайсці такія вось паведамленні: …Кожнае саслоўе свабоднага насельніцтва (а гэта ў той час былі гараджане, купецтва, шляхта і арыстакраты) арганізоўвалі балі ва ўласным коле. Выключэннем былі балі касцюмаваныя, або маскарады, на якія выхадцы з іншых саслоўяў ў маглі з’явіцца, прыкрыўшы твар маскай. Але ў балях пры  варшаўскім каралеўскім двары прадстаўнікі ніжэйшых, чым арыстакратыя,  саслоўяў не мелі права  прымаць удзел.
Прыдворныя ж балі заўсёды праходзілі паводле строгай схемы: прывітанне з гаспадаром балю, пачастунак і танцы.  Запрарашэнні на баль павінны былі быць высланы не пазней чым за тры месяцы да яго пачатку; адмаўляцца ад запрашэння на каралеўскі баль было не прынята. Пачастунак на балі падаваўся ў асобнай зале і мог быць халодным або цёплым. Пры гэтым не абавязкова было садзіцца за сталы, можна было абысціся, кажучы сучаснай мовай, фуршэтам. На стале знаходзіліся разнастайныя халодныя закускі і гатункі спіртных напояў, а сігналам да заканчэння балю было запрашэнне на кубачак кавы.
http://zalesse.by/category/naviny/
В мероприятии принимала участие Галина Сушко - член молодечненского благотворительного Фонда "Наследие М.К. Огинского". Она была участником и в недавнего пленэра в усадьбе. А на балу Галина радовала гостей тем, что могла мгновенно вырезать их силуэты из бумаги.