Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 7 гостей онлайнВыстава “Свой стыль” Людмілы Хрол |
12.08.2016 13:45 | |||
З 10 па 30 жніўня ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) Праект падрыхтаваны ў межах Рэспубліканскай акцыі “Маладзечна – культурная сталіца Беларусі 2016 года” пры ўдзеле Маладзечанскага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага”, сябрам якога з’яўляецца аўтар. На выставе прадстаўлены лёгкае адзенне, сумкі, аксэсуары, верхняе адзенне. Людміла Хрол нарадзілася ў горадзе Маладзечна. Прафесійную адукацыю атрымала на вучэбна-вытворчым камбінаце пры швейнай фабрыцы “Бярозка” па спецыяльнасці “краўчыха верхняга мужчынскага, жаночага і дзіцячага адзення”. Працавала манекеншчыцай, лекальшчыцай эксперыментальнай лабараторыі названага прадпрыемства, закройшчыцай атэлье “Золушка” пры заводзе “Электрамодуль”, а таксама ў атэлье прадпрыемства “Хайбел”. У цяперашні час – вольны майстра, мастак- дызайнер. Персанальныя выставы аўтара праходзілі ў розных гарадах краіны. Кантактны тэлефон: (8029) 260-69-69 (мастак-дызайнер Людміла Хрол) Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі) Тэл. / факс: 327-26-12 Час працы: 11.00-19.00. Выхадныя: субота, нядзеля Уваход вольны
Фота Цімафея Хрол
|