Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 9 гостей онлайнСправаздача аб дзейнасці Мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” за 2015 год |
12.03.2016 03:00 | |||
Мясцовы дабрачынны фонд “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” (горад Маладзечна) атрымаў дзяржаўную рэгістрацыю 27 сакавіка 2012 года. Мэтай дзейнасці фонду з’яўляецца захаванне, адраджэнне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны роду Агінскіх. Заснавальнікамі фонду з’яўляюцца установа адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага” (дырэктар – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Рыгор Сямёнавіч Сарока) і першы віцэ-старшыня грамадскага аб’яднання “Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў”, дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Электроніка і дыягностыка” Уладзімір Леанідавіч Сівуха. Згодна структуры ў фондзе працуюць некалькі аддзелаў: аддзел сацыяльна-культурнай дзейнасці; аддзел сродкаў масавай інфармацыі і грамадскіх сувязяў; эканамічны аддзел; аддзел камунікацыйных і міжрэгіянальных сувязяў; аддзел турызму, гісторыі і краязнаўства; аддзел інфармацыйных тэхналогій; літаратурны аддзел; аддзел міжнародных сувязяў; аддзел мастацкай творчасці; аддзел па працы з творчай моладдзю.
У рамках падрыхтоўкі святкавання 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага 25 верасня 2015 г. Мясцовы дабрачынны фонд рэалізаваў шэраг мерапрыемстваў: - у пачатку юбілейнага 2015 года, у сакавіку, прыхільнікі творчасці М.К. Агінскага сабраліся за круглым сталом у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі, каб абмеркаваць праграму святкавання 250-годдзя з дня нараджэння выбітнай асобы. Удзельнікі размовы падзяліліся ўласнымі праграмамі падрыхтоўкі да святкавання юбілею Агінскага: канцэртныя праграмы, плэнеры, выставы, канферэнцыі, друкарская справа, экскурсійныя і турыстычныя паездкі, гiстарычныя балі склалі яе аснову; - сумесна з адміністрацыяй установы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага” доўгі час ішла праца па збору матэрыялаў, заязаных з Міхалам Клеафасам і прадстаўнікамі яго роду. У выніку ў “Пакоі Агінскага” на тэрыторыі каледжа змешчана дрэва роду М.К. Агінскага, выявы кампазітара, літаратурныя творы, партытура рамантычнай оперы “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт” А.Залётнева, артыкулы, сувеніры, фотаздымкі; - на працягу года ішла сумесная праца прадстаўнікоў дабрачыннага фонда, музычнага каледжа і мясцовых ўлад па добраўпарадкаванні тэрыторыі фамільнага пахавання Ходзькаў-Дэдэркаў і касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Роха ў в. Аборак Маладзечанскага раёна, дзе нарадзіўся Леанард Ходзька – асабісты сакратар М.К. Агінскага. Ініцыятыву падтрымала кіраўніцтва Маладзечанскага райвыканкама, мясцовыя ўлады і жыхары, школьнікі і вернікі, грамадскія арганізацыя і будаўнічыя фірмы. 24 чэрвеня прайшла цырымонія перадачы мясцовым уладам часткова адрэстаўраванага месца, а 25 верасня адбылося ўрачыстае адкрыцце адноўленай тэрыторыі і пасадка алеі; - у лістападзе актывісты фонду і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Маладзечаншчыны, дзяржаўных устаноў, вучні Палачанскай сярэдняй школы і жыхары вёскі Аборак адзначылі 215-ю гадавіну з дня нараджэння Леанарда Ходзькі. Краязнаўца, член Праўлення фонду Валерый Бурэнь прысвяціў яму некалькі артыкулаў; - у пачатку кастрычніка прадстаўнікі фонду, бізнес-цэнтру “Саюз-партнёр”, адміністрація і выкладчыкі музычнага каледжа атрымалі магчымасць наведаць радзіму кампазітра і грамадска-палітычнага дзеяча М.К. Агінскага, гістарычныя месцы, звязаныя з яго імем у Польшчы. Пабываўшы ў Гузаве, Віскітках, Варшаве, члены дэлегацыі атрымалі шмат цікавых звестак пра жыццё членаў сям’і Агінскіх; - інфармацыйную падтрымку аказаў фонд пры пастаноўцы оперы “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт” Алега Залётнева 25 верасня на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры г. Маладзечна, а таксама Брэста і Віцебска; - презентацыя партытуры рамантычнай оперы паспяхова прайшла ў Залессі – у дзяржаўнай гісторыка-культурнай ўстанове “Музей-сядзіба М.К. Агінскага”; - у касцёле а.г. Беразінскае Маладзечанскага раёна ў год святкавання юбілею прагучалі творы М.К. Агінскага і яго сучаснікаў. Музычны праект ладзілі выкладчыкі музычнага каледжа і кіраўніцтва фонду; - фонд прыняў удзел у Міжнароднай турыстычнай выставе “Адпачынак-2015”, якая праходзіла ў г. Мінску ў НВЦ “Белэкспа”. Паспяхова прайшла прэзентацыя экскурсійнага маршруту “Таямніцы роду Агінскіх”, прымеркаванага да 250-годдзя кампазітара; - актывісты фонду некалькі разоў наведалі літоўскі горад Рэтавас, дзе ў напрыканцы мая адбыўся святочны канцэрт сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа з удзелам салістаў маладзёжнага музычнага тэатра; - у Рэтаўскім культурна-гістарычным музеі Агінскіх адбылося адкрыццё выставы «Паланезы на вяртанне» з фондаў Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа, старшыня Праўлення фонду Рыгор Сарока, сябры фонду, дзеячы культуры і палітыкі Літвы; - дэлегацыі з Беларусі, у тым ліку членам фонда, давялося прысутнічаць і на адкрыцці помніка М.К. Агінскаму ў Рэтавасе, больш глыбока пазнаёміцца з гісторыяй горада і спадчынай Агінскіх у Літве; - на працягу года ішла плённая праца прадстаўнікоў фонду з дзецьмі і моладдзю: - напярэданні юбілею, у пачатку навучальнага года, з удзелам выкладчыкаў каледжа і актывістаў фонда прайшла прэзентацыя творчага праекта Вольгі Царык і Аляксандра Еўдакімава “Музыка і спадчына М.К. Агінскага”, дзе выкладчыкі нагадалі галоўныя факты жыцця і творчасці кампазітара, пазнаёмілі з яго музычнымі творамі. Для навучэнцаў першага курса адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма пра Агінскага “Рана ў сэрцы” Анастасіі Мірашнічэнкі; - сябра фонду, кіраўнік духоўна-патрыятычнага аб’яднання “Светач” пры Палацы культуры г. Маладзечна Л.І. Сысун нагадала моладзі аб дзейнасці Міхала Клеафаса падчас правядзення моладзевага праваслаўнага балю “Стрэчанне-2015; - сумесна з Ротары-клубам “Мінск” мастакі, члены фонду, арганізавалі конкурс дзіцячага малюнка “Агінскі без межаў”; - фондаўцы прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі па перадачы сертыфікатаў сеткі супермаркетаў «Буслік» для набыцця сродкаў гігіены Сацыяльнага цэнтру «Счастливый малыш» г. Мінска ў рамках сацыяльна-культурнай праграмы «Беларусь без сірот» (сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў); - стараннямі актывістаў Фонду, ТАА “Бізнес цэнтр саюз партнёр” у сакавіку была арганізавана паездка групы вучняў і выкладчыкаў Маладзечанскай сярэдняй школы №14 па гарадах Літвы і Польшчы, звязаных з гісторыяй роду Агінскіх. Вынікам правядзення круглага стала з удзелам адміністрацыі гміны Віскіткі, дырэктараў школ і гімназіі стала зараджэнне руху “Сябруем школамі” – шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на супрацоўніцтва ў галіне культуры і адукацыі; - па выніках чэрвеньскага пленэру на базе Маладзечанскага музычнага каледжа была арганізавана выстава мастацкіх работ «Шляхамі Міхала Клеафаса Агінскага» навучэнцаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага і гімназіі-каледжа мастацтваў Маладзечна; - М.К. Агінскаму і яго эпосе ў Палацы культуры была прысвечана выстава мастакоў Маладзечна (у тым ліку сяброў фонда) – М. Аўчыннікава, Р. Мяжуева, Н. Чарвонцавай, І. Буды, А. Уладыка, Ю. Церабуна і Г. Сушко; - па ініцыятыве фонда, бізнес-цэнтра і некаторых мастакоў на базе музычнага каледжа працавала выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Агінскага – В. Мікіты, М. Купавы, А. Мара, Я. Батальёнка, М. Аўчыннікава, Р. Мяжуева, А. Пашкевіча і іншых; - у маі на базе Маладзечанскага музычнага каледжа адбылася сустрэча прадстаўнікоў фонду з групай студэнтаў Віленскай мастацкай акадэміі на чале з дацэнтам Ірэнай Альперытэ. Яна прайшла ў рамках рэалізацыі літоўскім бокам адукацыйнага праекту тэатра, музыкі і візуальнага мастацтва, а менавіта практычнай часткі курса “культурны менеджмент”. Спадчына Агінскіх заняла адно з цэнтральных месцаў праекта; - у чэрвені адбылася тэматычная сустрэча фондаўцаў, бібліятэкараў Маладзечна і іх калег у горадзе Плунге (Літва), дзе знаходзіцца палацавы ансамбль Агінскіх. У рамках сустрэчы сябрам фонда Анжыем Пілецкім была арганізавана экскурсія па месцах, звязаных з родам Агінскіх, у Вільнюсе; - у кастрычніку на базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра была прэзентавана фотавыстава Міхаіла Крыжаноўскага “Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці”; - фонд працягвае супрацоўніцтва з заснавальнікам творчай майстэрні «Іслач» у Ракаве Васілём Рубцовым: акакзвае інфармацыйную падтрымку ўвасабленню ў яго творчасці са шкла і крышталя герба роду Агінскіх. - шырока прадстаўлена і навуковая дейнасць фонду: - у красавіку ў Сойме Літоўскай Рэспублікі адбылася Міжнародная канферэнцыя «Великие светочи культуры», прысвечаная Міжнароднаму Дню Культуры. На гэтым прэстыжным форуме ад імя Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага фонду культуры і Мясцовага дабрачыннага фонду з дакладам «Магчымасці і перспектывы трансляцыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і Літвы з дапамогай трансгранічных кластараў» выступаў намеснік старшыні Праўлення Павел Сапоцька; - у маі па ініцыятыве Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Томскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта і Нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў у Томскай вобласці адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Захаванне славянскага гісторыка-культурнай спадчыны: вопыт, праблемы і перспектывы». Дабрачынны фонд з адпаведным дакладам прадстаўляў П. Сапоцька; - Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына роду Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства» прайшла ў Маладзечна ў кастрычніку. Яна была арганізавана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», установай адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага», Мясцовым дабрачынным фондам «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» пры падтрымцы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта, грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры». У рамках канферэнцыі была арганізавана праца пленарнага пасяджэння і тэматычных секцый, адкрыццё выставы беларускіх мастакоў, канцэрт ансамбля «Класік-авангард», прэзентацыя новых гістарычных выданняў, спектакль «Паланэзы на развітанне» ў Мінскім абласным драматычным тэатры, краязнаўчая экспедыцыя па гістарычных мясцінах Маладзечанскага і Смаргонскага раенаў, звязаных з дзейнасцю прадстаўнікоў княжацкага роду Агінскіх, пасадка мемарыяльнай алеі і іншае.Канферэнцыя стала завяршальным мерапрыемствам у святкаванні юбілею Міхала Клеафаса Агінскага; - у лістападзе завяршыўся міжнародны літоўска-беларуска-малдаўскім праект “«Падарожжа за мяжу – прасоўванне сацыяльнай і эканамічнай актыўнасці жанчын і развіцце сеткі паміж ЕС і Усходняй Еўропай”, галоўным арганізатарам якога выступіў Рэтаўскі інфармацыйны цэнтр бізнэсу і турызму. Падчас сустрэч арганізатары і удзельнікі дзяліліся вопытам у рэалізацыі грамадскіх і культурных праектаў, удзельнічалі ў рабоце круглых сталоў і семінараў па пытаннях сацыяльнага і міжкультурнага супрацоўніцтва і партнёрства; - на снежань у Фларэнцыі (Італія) быў запланаваны Міжнародны форум “Крос-культура: пошук залатой сярэдзіны”, прызначаны для абмеркавання і выяўлення адзінай міжкультурнай канцэпцыі ўзаемадзеяння людзей розных культур у эпоху глабалізацыі і прымеркаваны да 70-годдзя ЮНЕСКА. Сябры фонду Ларыса Сысун і Марына Валасковіч прынялі ў ім актыўны ўдзел: пазнаёмілі ўдзельнікаў з гісторыка-культурнай спадчаный М.К. Агінскага ў Беларусі і прапанавалі праграму тэматычных сустрэч. Дзякуючы намаганням кіраўніцтва фонду, яго сябрам і дабрадзеям да юбілея М.К. Агінскага быў перавыдадзены буклет “Вяртанне”, прысвечаны яго жыццю і творчасці. За плённую працу дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» адзначаны ганаровай граматай Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва за паспяховую рэалізацыю рэспубліканскіх і міжнародных праграм да 250-годдзя з дня нараджэння М. К. Агінскага. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 25 чэрвеня ў Мінскай гарадской ратушы ў рамках ушанавання лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад (раен) і вобласць для бізнесу Беларусі-2015». Работа Мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” адлюстравана на старонках Маладзечанскай газеты, Рэгіянальнай газеты, на тэлеканалах “СТВ” і “БТ”, на Kraj.by, на сайтах УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” і УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж ім. М.К. Агінскага”, Новости на Vileyka-Online.by, belarus.tio.by – сайце выдавецкага прадпрыемства. Справаздача аб выкарыстанні маёмасці Мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” за перыяд з 01 студзеня 2015 г. па 31 снежня 2015 г.
Фонд зарэгістрыраваны Галоўным упраўленнем юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта 27 сакавіка 2012 г. Заснавальнікі: - УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж ім. М.К.Агінскага”, - Дырэктар ПУП “Электроніка і дыягностыка”, першы віцэ-старшыня ГА “Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў” В.Л.Сівуха. Юрыдычны адрас: 222310, Рэспубліка Беларусь, г. Маладзечна, вул. В. Гасцінец, 52 - 315. Паштовы адрас: 222310, Рэспубліка Беларусь, г. Маладзечна, вул. В. Гасцінец, 52 - 315.
Астатак грашовых сродкаў на 01.01.2015 г. – 1 061 808 рублёў, у тым ліку: - на асноўным рахунку – 1 061 808 рублі. Паступіла грашовых сродкаў 6000261 рубль, у тым ліку: - % банка (ААТ “Белинвестбанк”) – 261 рубель; - Бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад УА “Маладзечаснкі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага” – 3 000 000 рублёў; - Бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад ЗАТ “Струм” – 3 000 000 рублёў. Расходы грашовых сродкаў 3 940 000 рублёў, у тым ліку: - за абслугоўванне ААТ “Белинвестбанк” – 790 000 рублёў; - за выраб DVD-дыскаў оперы “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт” і друкаванай прадукцыі да іх індывідуальнаму прадпрымальніку Цыбіну Паўлу Юр’евічу – 3 150 000 рублёў. Рэшткі грашовых сродкаў на 01.01.2016 года – 3 122 069 рублёў. Справаздача разгледжана Апякунскім саветам фонду, зацверджана Праўленнем фонду 20 лютага 2016 г. Дырэктар Мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” А.Ч. Ляшковіч.
|