12.11.2015 03:00 |
На мінулым тыдні актывісты грамадскіх арганізацый Маладзечаншчыны, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў, вучні Палачанскай сярэдняй школы і жыхары вёскі Аборак адзначылі 215-ю гадавіну з дня нараджэння Леанарда Ходзькі. Да склепа, дзе пахаваны прадстаўнікі роду Ходзькаў-Дадэркаў, былі ўскладзены жывыя кветкі. Імправізаваны мітынг адбыўся таксама ля каменя, устаноўленага на месцы былой сядзібы Леанарда. У той дзень у Аборку прагучала шмат слоў удзячнасці ў адрас нашага славутага земляка. Свае вершы прачытала кіраўнік клубнага аб’яднання «Светач» пры Палацы культуры Ларыса Сысун. Асабісты сакратар Міхала Клеафаса Агінскага Леанард Ходзька нарадзіўся ў Аборку. Ён праславіўся як гісторык, выдавец, публіцыст, бібліёграф. Алег БЯГАНСКІ. Фота А. Платко. http://www.mgazeta.by/Kultura/U-Aborku-shanaval-pamiatc-Leanarda-Khodzk-FOTA
|