Віват Ходзька!
07.11.2015 03:00

На мінулым тыдні, 6 лістапада, актывісты грамадскіх арганізацый Маладзечаншчыны, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў, вучні Палачанскай сярэдняй школы і жыхары вёскі Аборак адзначылі 215-гадавіну нараджэння Леанарда Ходзькі.
Да склепа, дзе пахаваны прадстаўнікі роду Ходзькаў-Дадэркаў, былі ўскладзены жывыя кветкі. Імправізаваны мітынг адбыўся таксама ля каменя, устаноўленага на месцы былой сядзібы Леанарда.
У той дзень у Аборку прагучала многа слоў удзячнасці ў адрас нашага славутага земляка. Свае вершы прачытала кіраўнік клубнага аб’яднання “Светач” пры Палацы культуры горада Маладзечна Ларыса Сысун.
Даведка: Л. Ходзька нарадзіўся ў Аборку. Ён праславіўся як гісторык, выдавец, публіцыст, бібліёграф. Леанард быў асабістым сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага.