Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 15 гостей онлайнМіжнародна наукова-практична канферэнцыя "КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА РОДУ АГІНСКІХ І ЯЕ ЗНАЧЭННЕ ДЛЯ СУЧАСНАГА РАЗВІЦЦЯ ГРАМАДСТВА" |
18.10.2015 03:00 | |||
Запрашаем прыняць удел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культурная спадчына роду Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства”, якая адбудзецца 21-22 кастрычніка 2015 г. у Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К.Агінскага. Пачатак у 10-00 у вялікай зале каледжа. Рэгістрацыя удзельнікаў з 9-00 да 10-00. Праграма канферэнцыі дасылаецца. Праўленне фонду. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» Установа адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага» Мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» пры падтрымцы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта, грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд культуры» Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА РОДУ АГІНСКІХ І ЯЕ ЗНАЧЭННЕ ДЛЯ СУЧАСНАГА РАЗВІЦЦЯ ГРАМАДСТВА (да 250-годдзя з дня нараджэння выдатнага кампазітара, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага) 21–22 кастрычніка 2015 года ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ
21 кастрычніка (серада)
9.00. – 10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў (фае Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага, вул. Вялікі Гасцінец, 52). Наведванне выставы маладзечанскіх мастакоў і выставы дзіцячых малюнкаў па выніках Міжнароднага пленэру, прысвечанага памяці М.К. Агінскага (выставачная зала каледжа). 10.00. – 11.00. Урачыстае адкрыццё канферэнцыі (Вялікая зала Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага). Прывітальныя словы ўдзельнікам канферэнцыі.
Прывітальнае слова Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Святлова Барыса Уладзіміравіча. Прывітальнае слова рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдата палітычных навук, прафесара Бондара Юрыя Паўлавіча. Прывітальнае слова дырэктара Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага, старшыні Праўлення Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Сарока Рыгора Сямёнавіча. Прывітальнае слова старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Яхнаўца Аляксандра Дзмітрыевіча. Прывітальнае слова Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдаса Ігнатавічуса. Прывітальнае слова старшыні Беларускага фонду культуры, старшыні Беларускага камітэта ІКАМОС Гілепа Уладзіміра Аляксандравіча. Прывітальнае слова Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспублікі, Пастаяннага Прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА Латушкі Паўла Паўлавіча. Прывітальнае слова старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Шапіры Сямёна Барысавіча. Прывітальнае слова старшыні Прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, старшыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Карагіна Уладзіміра Мікалаевіча. 11.00. – 14.00. Пленарнае пасяджэнне (Вялікая зала Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага) (мадэратар – Смолік АляксандрІванавіч, загадчык кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктар культуралогіі, прафесар). Вітас Руткаўскас – дырэктар Рэтавскага музея гісторыі і культуры Агінскіх, старшыня Міжнароднага грамадскага савета па адражэнні і папулярызацыі спадчыны М. К. Агінскага (Літва). Міхал Клеафас Агінскі: ад Рэтаваса да Фларэнцыі. Анцух Ліліяна Фёдараўна – дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці», член Саюза музычных дзеячаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Літаратурная спадчына Міхала Клеафаса Агінскага. Мальдзіс Адам Восіпавіч – аглядальнік газеты «Голас Радзімы», доктар філалагічных навук, прафесар. Найпершы беларуска-літоўскі Еўрапеец! Краўчанка Пётр Кузьміч – першы Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (1991–1994), кандыдат гістарычных навук, член Апякунскага савета Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» Міхал Клеафас Агінскі: невядомыя лісты. Скарабагатаў Віктар Іванавіч – кіраўнік Творчага аб’яднання «Беларуская капэла» Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар. Балет В. Кузняцова на музыку М. К. Агінскага «Паланэз». Шчасны Уладзімір Рыгоравіч – кансультант ААТ «Белгазпрамбанк», экс-старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Роля Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА ў падрыхтоўцы да святкавання 250-годдзя М. К. Агінскага. Немагай Святлана Мікалаеўна – старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, памочнік рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. Міхал Клеафас Агінскі і музычны Пецярбург. Несцярчук Леанід Міхайлавіч – старшыня Брэсцкага грамадскага гісторыка-культурнага аб’яднання імя Тадэвуша Касцюшкі, кандыдат гістарычных навук. Міхал Клеафас Агінскі: агляд айчыннай і замежнай літаратуры. Кшэсняк Лешэк Марэк – старшыня Польскага фонду Касцюшкі, доктар гістарычных навук (Польшча). Выхаванне моладзі Польшчы і Беларусі на традыцыях Тадэвуша Касцюшкі і М. К. Агінскага. Бельскі Юльян Генрыхавіч – член Апякунскага савета Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» (Расія). Вобраз князя Міхала Клеафаса Агінскага ў рускай і польскай паэзіі Верамейчык Сяргей Іванавіч – краязнаўца. Вывучэнне спадчыны М.К. Агінскага ў Залессі з 1990-х гг. Смолік Аляксандр Іванавіч – загадчык кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктар культуралогіі, прафесар. Культура паўсядзённасці «Паўночных Афін» паводле ўспамінаў графа Канстанціна Тышкевіча. 14.00. – 15.00. Перапынак на абед 15.00. – 18.00. Праца секцый Секцыя 1. Грамадска-палітычная і мастацка-творчая дзейнасць роду Агінскіх (мадэратар – Дадзіёмава Вольга Уладзіміраўна, загадчык кафедры беларускай музыкі Бларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар). Рамуне Шмігельскітэ-Стукене – загадчык аддзела гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, доктар гістарычных навук, дацэнт (Літва). За кулісамі палітычнага жыцця: перамогі і няўдачы прыватнага жыцця Міхала Клеафаса Агінскага. Дадзіёмава Вольга Уладзіміраўна – загадчык кафедры беларускай музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар. Міхал Клеафас Агінскі ў промнях мастацкага свету Беларусі. Ігнатовіч Пётр Рыгоравіч – прафесар кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат гістарычных навук, прафесар. Міхал Клеафас Агінскі – дыпламат, дзяржаўны і грамадска-палітычны дзеяч. Бурэнь Валерый Васільевіч – кіраўнік аддзела краязнаўства, гісторыі і турызму Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага». Леанард Ходзька – «наш чалавек у Парыжы». Кляшчонак Таццяна Іванаўна – навуковы супрацоўнік Музея-сядзібы М. К. Агінскага ў Залессі, Ляшковіч Аляксандра Чаславаўна – дырэктар Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», выкладчык Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Жанчыны роду Агінскіх. Лявонава Жанна Васільеўна – дацэнт кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт . Духоўныя вытокі творчасці Міхала Клеафаса Агінскага. Ермаловіч Васіль Васільевіч – член аддзела краязнаўства, гісторыі і турызму Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага». Міхал Клеафас Агінскі як грамадзянін «вольнасці, роўнасці і незалежнасці». Сакалоўская Маргарыта Міхайлаўна – старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Восіп Казлоўскі – настаўнік і сябра М. К. Агінскага. Емялёва Алена Міхайлаўна – намеснік дэкана факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці, старшы выкладчык кафедры айчыннай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Род Агінскіх на Віцебшчыне. Рудамёткіна Алена Андрэеўна – арганізатар міжнародных культурных праектаў (Украіна). Міхал Клеафас Агінскі: штрыхі да партрэта дыпламата і грамадскага дзеяча. Сухоцкая Таіса Фёдараўна – дацэнт кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат культуралогіі, дацэнт. Утапічныя ідэі ў светапоглядзе Міхала Клеафаса Агінскага. Хадзінская Наталля Мікалаеўна – дацэнт кафедры тэорыі музыкі і музычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Вобраз М. К. Агінскага ў оперы А. Залётнева «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт».
Секцыя 2. Матэрыяльная і духоўная спадчына роду Агінскіх (мадэратар – Матыль Тамара Леанідаўна, супрацоўнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі). Трусаў Алег Анатольевіч – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. Гісторыя рэстаўрацыі сядзібы Агінскіх у Залессі. Бамбешка Іванна Іванаўна – намеснік дэкана факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Дайва Нарбутэне – загадчык аддзела рэдкіх выданняў Бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, доктар гуманітарных навук (Літва). Агінскіяна ў фондах Бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук Аўшра Васіляўскене – прафесар Універсітэта Вітаўта Вялікага, доктар гуманітарных навук (Літва). Графічнае мастацтва ў калекцыі сям’і Агінскіх: ацэнка і праблемы. Освальдас Даўгеліс – дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Чурлёніса (Літва) Сямейныя партрэты Агінскіх у прыватнай мастацкай калекцыі. Елінская Марына Міхайлаўна – галоўны спецыяліст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук. Радавой сімвал Агінскіх ў тэрытарыяльнай геральдыцы Беларусі. Матыль Тамара Леанідаўна – супрацоўнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі. Архітэктурная спадчына Агінскіх у Беларусі і Літве. Сысун Ларыса Іванаўна – кіраўнік Духоўна-патрыятычнага аб’яднання «Светач» пры Палацы культуры г. Маладзечна. Духоўная спадчына роду Агінскіх. Тамашэўскі Мікалай Іванавіч – член Праўлення Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», член Праўлення Мінскага абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры. Маладзечна – радавы маёнтак Агінскіх. Царык Вольга Славаміраўна – загадчык прадметна-цыклавой камісіі «Музыказнаўства», выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага. Вяртанне на Радзіму. Секцыя 3. Пытанні рэпрэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны М. К. Агінскага (мадэратар – Сапоцька Павел Міхайлавіч, выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, магістр культуралогіі, дырэктар Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», адказны сакратар – намеснік старшыні Праўлення Мясцовага дабрачыннага фонда «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага»). Аўксэ Нарвілене – старшыня Рады Міжнароднага Камітэта Знамя Міру, Бірутэ Курганэне – член Рады Міжнароднага Камітэта Знамя Міру(Літва) Спадчына Вялікіх Светачаў Культуры ў мерапрыемствах Сусветнага дня культуры ў Літве. Нароўская Ала Мікалаеўна – дырэктар аўкцыённага дома «АртФорум», дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Інтэрпрэтацыя спадчыны Агінскіх у творах сучасных мастакоў. Паплаўскі Яўген Уладзіміравіч – дацэнт кафедры харавога і вакальнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Пастаноўка балета «Паланэз» на музыку М. К. Агінскага як ушанаванне памяці кампазітара. Гардзіеўскі Іван Іванавіч – дырэктар Мясцовага гісторыка-культурнага фонду «Ляліва», віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў. Перспектывы і магчымасці праекта «Культурная спадчына краіны – здабытак Свету». Сівуха Уладзімір Леанідавіч – заснавальнік Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў. Удзел бізнес-супольнасці Беларусі ў захаванні спадчыны М. К. Агінскага і Леанарда Ходзькі. Сарока Рыгор Сямёнавіч – дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага, старшыня Праўлення Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Бларусь, Царык Вольга Славаміраўна – загадчык прадметна-цыклавой камісіі «Музыказнаўства», выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага. Опера А. Залётнева «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» як прыклад паэтычна-мастацкага ўвасаблення нацыянальнай тэматыкі і вобразаў. Колабава Ірына Навумаўна – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Памятная манета Рэспублікі Беларусь, прысвечаная Міхалу Клеафасу Агінскаму. Багданоўская Хрысціна Віктараўна – студэнтка кафедры міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Агініяна ў дзіцячых мастацкіх творах. Рабушкіна Інэса Анатольеўна – выкладчык кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай сферы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, магістр мастацтвазнаўства. Брэндзіраванне гістарычнай асобы М. К. Агінскага: аналіз і перспектывы Рахманько Павел Васільевіч – аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, магістр культуралогіі. Сацыяльныя сеткі Інтэрнэту ў памяць аб асобе Міхала Клеафаса Агінскага Сапоцька Павел Міхайлавіч – выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, магістр культуралогіі, дырэктар Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», адказны сакратар – намеснік старшыні Праўлення Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага». Дзейнасць Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага»: вопыт і дасягненні. Сакалова Вольга Міхайлаўна – загадчык рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, саіскальнік вучонай ступені кандыдата культуралогіі. Памяць аб выбітных дзеячах як элемент нацыянальнай ідэі. Секцыя 4. Эпоха М. К. Агінскага ў каардынатах XVIII–XIX стст. (мадэратар – Стружэцкі Тадэвуш Іванавіч, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, старшыня Апякунскага савета Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага»). Дарашэвіч Энгельс Канстанцінавіч – прафесар кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктар філасофскіх навук, прафесар. Агінскі з намі. Стружэцкі Тадэвуш Іванавіч – намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, старшыня Апякунскага савета Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага». Значэнне спадчыны Агінскіх у развіцці нацыянальнай беларускай культуры. Кухто Людміла Канстанцінаўна – прафесар кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат культуралогіі, дацэнт. Бальная культура як механізм захавання і трансляцыі гісторыка-культурнай спадчыны. Варановіч Ірына Мікалаеўна – дацэнт кафедры міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат культуралогіі, дацэнт. Праблематычнасць творчай асобы ў перыяд рамантызму. Вашчынчук Ганна Мікалаеўна – старшы выкладчык кафедры культуралогіі Інстытута сучасных ведаў імя Шырокава. Асоба М. К. Агінскага ў кантэксце эпохі рамантызму. Лысак Кірыл Фёдаравіч – выкладчык кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, магістр культуралогіі. Зараджэнне беларускай нацыянальнай ідэі ў творчасці культурнай эліты напрыканцы XVIII – пачатку XIX ст. Скварцоў Міхаіл Аляксандравіч – член Міжнароднай канфедэрацыі журналістаў. Каштоўнасці ў жыцці Міхала Клеафаса Агінскага. 18.00. – 20.00. Цырымонія ўзнагароджання ганаровымі граматамі за ўнёсак у захаванне і трансляцыю спадчыны Агінскіх. Канцэрт ансамбля «Класік-авангард» (Вялікая зала Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага). 20.30. Фуршэт 22 кастрычніка (чацвер) 7.30. Сняданак 8.30. Аглядная экскурсія па г. Маладзечна 9.30. Адпраўленне ў краязнаўчую экспедыцыю па гістарычных мясцінах Маладзечанскага і Смаргонскага раёнаў, звязаных з дзейнасцю прадстаўнікоў княжацкага роду Агінскіх. Наведванне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Ускладанне кветак да помніка ў в. Аборак Маладзечанскага раёна – радзіме знакамітага пісьменніка, асабістага сакратара М. К. Агінскага – Леанарда Ходзькі. 13.00. – 14.00. Абед. 14.30. – 16.00. Наведванне Музея-сядзібы Агінскіх у Залессі. 16.30. Ад’езд удзельнікаў канферэнцыі. Кантактная інфармацыя: Сапоцька Павел Міхайлавіч +375 29 853-75-98, Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
|