05.10.2015 03:00 |
У фае Палаца культуры Маладзечна адкрылася мастацкая выстаўка, прысвечаная 250-годдзю М.К. Агінскага. Аўтары работ – маладзечанцы Мікалай Аўчыннікаў, Рыгор Мяжуеў, Наталля Чарвонцава, Інга Буда, Алена Уладыка, Юрый Церабун і Галіна Сушко. Карціны адлюстроўваюць месцы, звязаныя з жыццём і творчасцю аўтара паланэза «Развітанне з радзімай», перадаюць дух той рамантычнай эпохі. Выстаўка будзе працаваць да 11 кастрычніка. Наведвальнікі Палаца культуры знаёмяцца з выстаўкай. Алег БЯГАНСКІ. Фота: Аляксей ПЛАТКО. http://www.mgazeta.by/Kultura/Epokhu-Ag-nskaga-peradal-fabrakh
|