Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 8 гостей онлайнБал «Сретенье-2015» посвятили любви |
21.02.2015 03:00 | |||
![]() Пачалі мерапрыемства традыцыйным «Паланэзам» і вітальным словам нязменнага распарадчыка балю Дзмітрыя Хаўроніна. Ён разам з Аляксандрам Драгаміравым ўзяў на сябе адну са складанейшых частак падрыхтоўкі «Стрэчанне-2015»: за тры тыдні харэографы зрабілі амаль немагчымае і адрэпеціравалі з юнакамі і дзяўчынкамі ўсе танцавальныя нумары. -- Прыкладна сто маладых людзей танчылі гэтым вечарам мазурку і падэграс, блюз з кветкай і катыльён, падэспань і вальс, -- распавяла ідэйны куратар балю, валанцёр мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінского” Ларыса Сысун. – Акрамя танцаў мы шмат увагі надалі той любові, што нябёсы над ўсімі намі трымае. У час, калі свет гаворыць пра Дзень Святога Валянціна, пра рамантыку і сувязь паміж мужчынам і жанчынай, «Стрэчанне-2015» падкрэслівае, што самае вялікае пачуццё – любоў да Радзімы. Гучалі вершы і песні маладзечанскіх паэтаў і бардаў, цёплыя словы пра беларусаў, якія сваё жыццё прысвяцілі служэнню Богу, -- Ефрасінню Полацкую ды маладзечнаку Матушку Надзею (у мірскім Таццяну Фалей). На бал ў Маладзечна прыехалі лепшыя кадэты Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча №1. Сёлета ўсе ўдзельнікі балю мелі эмблемы мерапрыемства -- чатыры сэрцы, аб’яднаныя ў кола, што сімвалізуе шматграннасць любові. А на першым паверсе Палаца культуры працавала творчая майстэрня, дзе кожны жадаючы мог зрабіць сімвалічнае добраахвотнае ахвяраванне. Сабраныя грошы сябры і ўдзельнікі «Светача» перадалі Вікторыі Капуцкай – аўтару мастацкіх кампазіцый, якая з-за хваробы не мае магчымасці самастойна хадзіць. Поўнасцю матэрыял Юліі Шаблоўскай апублікаваны ў «МГ» за суботу, 21 лютага. Фота АЎТАРА. http://www.mgazeta.by/Uvlecheniia-otdykh/Bal-Sretene-2015-posviatili-liubvi-foto
|