Верхнi Горад
16.02.2015 09:32

афиша

У гонар 250-ці годдзя са дня нарадження Міхала Клеафаса Агінскага, канцэртная зала “Верхні горад” запрашае на канцэртную праграму “Музычны летапіс роду Агінскіх”. Вас чакае не столькі канцэрт, колькі… музычна-дакументальны касцюмаваны спектакль. Дакументальны – таму што вы пачуеце не прыдуманыя аповеды, а дакладныя звесткі. Касцюмаваны – таму што ўсе артысты, пачынаючы з духавога квартэта “Riviera”, будуць апрануты ў адпаведнасці з эпохай. Галоўным героем стане знакаміты род Агінскіх – старадаўні, разгалінаваны, сярод розных пакаленняў якога было і ёсць нямала музыкантаў і кампазітараў. Летапісец будзе складаць пра іх мемуары, а іх уласныя думкі і пачуцці данясе музыка, якую яны стваралі.

11 сакавіка 2015 года ў 19.00. канцэртная зала “Верхні горад” (пл. Свабоды, 23а).

Касса: 8 (017) 327 39 44; 8 (044) 577 39 24

Даведкі па тэлефоне: 8 (017) 327 35 84

http://www.kvitki.by/ru/event/24430

http://kassy.by/index.php?event_id=2199