Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына рода Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства»
07.02.2015 03:00

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

культуры і мастацтваў»

Установа адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя. М.К. Агінскага»,

Маладзечанскі Мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага»

21-22 кастрычніка 2015 года

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

«Культурная спадчына рода Агінскіх

і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства»

Паважаныя калегі!

21-22 кастрычніка 2015 года адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына рода Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства», прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння выдатнага кампазітара, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага і з нагоды аб’яўлення ЮНЭСКА 2015 года Годам М.К. Агінскага.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Грамадска-палітычная, навукова-творчая дзейнасць рода Агінскіх;
  • Мастацка-творчая дзейнасць М.К. Агінскага;
  • Матэрыяльная і духоўная спадчына рода Агінскіх у Беларусі, Літве, Польшы, Расіі і іншых краінах;
  • Развіццё міжкультурнага дыялога праз прызму рэпрэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны рода Агінскіх;
  • Развіццё творчай асобы ў кардынатах эпохі XVIII-XIX стст.;
  • Светапоглядная парадыгма М.К. Агінскага;
  • Грамадзянскія ініцыятывы па шанаванню памяці М.К. Агінскага;
  • Выкарыстанне спадчыны княжскага рода Агінскіх у ідэйна-выхаваўчай дзейнасці.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі, дактаранты, аспіранты, магістранты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ў сферы культуры.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Аб’ем – 5-7 старонак. Палі – 2 см. з кожнага боку, шрыфт – Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – 1,5, спасылкі на літаратуру ў квадратных дужках. Пры наяўнасці спасылак спіс літаратуры абавязковы (у алфавітным парадку). Афармленне(абавязкова па ўзору): 1-ы радок – у правым верхнім вугле тлустым курсівам: ініцыялы аўтара, прозвішча, 2-і радок – у правым верхнім вугле тлустым курсівам: назва арганізацыі, 3-і радок – у правым верхнім вугле тлустфым курсівам: горад, 4-і радок – пасля адступання выраўноўванне па цэнтры тлустым шрыфтам прапіснымі літарамі: назва артыкула, 5-і радок – пасля адступання выраўноўванне па цэнтры звычайным шрыфтам прапіснымі літарамі анатацыя на англійскай мове (3-4 сказы) (гл. Дадатак 1).

Асобным дакументам высылаецца заяўка на ўдзел (гл. Дадатак 2).

Артыкул і заяўку неабходна адправіць да 6 красавіка па электроннай пошце

Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

Пацвярджэнне атрымання матэрыялаў для ўдзелу ў канферэнцыі будзе накіравана на працягу 3-х дзён з даты іх атрымання па электроннай пошце. Калі на працягу 3-х дзён адказ не атрыманы, неабходна накіраваць файлы заяўкі і тэкст артыкула паўторна.

Да пачатку работы канферэнцыі плануецца выдаць зборнік матэрыялаў.

Удзельнікі канферэнцыі будуць мець магчымасць наведаць мясціны М.К. Агінскага ў Маладзечанскім і Смаргонскім раёнах, пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай княжскага рода, а таксама прыняць удзел у літаратурна-музычным вечары.

Праезд да месца правядзення канферэнцыі і харчаванне – за кошт камандзіруемай арганізацыі, пражыванне, экскурсіі, канцэртная праграма – за кошт арганізатараў.

Кантактны тэлефон:

+375 29 853-75-98 Сапоцька Павел Міхайлавіч, выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый, аспірант кафедры культуралогіі, магістр культуралогіі, адказны сакратар Маладзечанскага Мясцовага дабрачыннага фонда «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага».

Дадатак 1

 

Прыклад афармлення артыкула

І.І. Іваноў,

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў,

г. Мінск

 

ДЫПЛАМАТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ МІХАЛА КЛЕАФАСА АГІНСКАГА

 

Анатацыя на англійскай мове (3-4 сказы).

 

Асноўны тэкст [].

 

Літаратура

 

1.

2.

3.

 

Дадатак 2

 

ЗАЯЎКА НА УДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

Назва арганізацыі (адрас)

 

Пасада

 

Вучоная ступень

 

Вучонае званне

 

Кантактны тэлефон

 

E-mail

 

Неабходнасць у прадстаўленні гасцініцы