УВАГА: МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ
25.01.2015 03:00

Маладзечанскі Мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў запрашаюць прыняць удзел ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Культурная спадчына роду Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства», прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Канферэнцыя пройдзе ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя. М.К. Агінскага ў кастрычніку 2015 года (аб канчатковай даце «Маладзечанская газета» паведаміць пазней).

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • грамадска-палітычная, навукова-творчая дзейнасць рода Агінскіх;
  • мастацка-творчая дзейнасць М.К. Агінскага;
  • матэрыяльная і духоўная спадчына рода Агінскіх у Беларусі, Літве, Польшы, Расіі і іншых краінах;
  • развіццё міжкультурнага дыялога праз прызму рэпрэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны рода Агінскіх;
  • развіццё творчай асобы ў каардынатах эпохі XVIII-XIX стст.;
  • светапоглядная парадыгма М.К. Агінскага;
  • грамадзянскія ініцыятывы па шанаванню памяці М.К. Агінскага;
  • выкарыстанне спадчыны княжскага рода Агінскіх у ідэйна-выхаваўчай дзейнасці.

Рабочыя мовы канферэнцыібеларуская, руская.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Аб’ем – 5-7 старонак. Палі – 2 см. з кожнага боку, шрыфт – Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – 1,5, спасылкі на літаратуру ў квадратных дужках. Пры наяўнасці спасылак спіс літаратуры абавязковы. Таксама неабходна прадставіць анатацыю на англійскай мове (3-4 сказы) (гл. Дадатак 1).

Асобным дакументам высылаецца заяўка на ўдзел у канферэнцыі (гл. Дадатак 2).

Артыкул і заяўку неабходна адправіць да 1 красавіка па электроннай пошце

Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

Да пачатку работы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.

Пацвярджэнне атрымання матэрыялаў для ўдзелу ў канферэнцыі будзе накіравана на працягу 3-х дзён з даты іх атрымання па электроннай пошце. Калі на працягу 3-х дзён адказ не атрыманы, неабходна накіраваць файлы заяўкі і тэкст артыкула паўторна.

Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору дакладаў, кожны з якіх пройдзе абавязковае рэцэнзаванне.

У межах канферэнцыі будзе арганізаваны літаратурна-музычны вечар.

Кантактны тэлефон: +375 29 853-75-98 Сапоцька Павел Міхайлавіч, адказны сакратар Мясцовага дабрачыннага фонда «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый БДУКМ, магістр культуралогіі.

Дадатак 1

 

Прыклад афармлення артыкула

М.М. Мікалаеў,

Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя. М.К. Агінскага,

г. Мінск

 

ДЫПЛАМАТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ МІХАЛА КЛЕАФАСА АГІНСКАГА

 

Анатацыя на англійскай мове (3-4 сказы).

 

Асноўны тэкст [].

 

Літаратура

 

1.

2.

3.

 

Дадатак 2

 

ЗАЯЎКА НА УДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

Назва арганізацыі (адрас)

 

Пасада

 

Вучоная ступень (калі маецца)

 

Вучонае званне (калі маецца)

 

Кантактны тэлефон

 

E-mail