Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 13 гостей онлайнОперу «Михал Клеофас Огинский. Неизвестный портрет» представили на фестивале в Бресте |
24.01.2015 03:00 | |||
Калектывы Маладзечанскага маладзёжнага музычнага народнага тэатра і сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага ў Брэсце паказалі оперу «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт», створаную да 250-годдзя з дня кампазітара. Канцэрт праходзіў у рамках ХХVІІ фестывалю класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары». Прычым паўнавартасную оперную пастаноўку жыхары абласнога цэнтра ўпершыню ўбачылі менавіта ў выкананні маладзечанцаў. Маладзечанцы на фестывалі выступалі двойчы – 10 студзеня яны паказалі оперу, а назаўтра сімфанічны аркестр выканаў творы нашага земляка-беларуса, а цяпер піцерскага кампазітара Леаніда Левашкевіча. У суправаджэнні аркестра выступілі таксама вядомыя нашы салісты Андрэй Саўчанка і Валянцін Сухадолец. — Акрамя выдатнага выканання аматары класічнай музыкі адзначылі тое, што опера напісана на беларускім гістарычным матэрыяле і выконваецца на роднай мове, — паведаміў Рыгор Сарока. – Жыхары і госці Брэста ўпершыню ўбачылі поўнафарматную пастаноўку з вялікім сімфанічным аркестрам, салістамі і хорам, танцавальнымі сцэнамі, у якіх вельмі добра паказала сябе моладзь (нездарма 2015-ы аб’яўлены ў Беларусі Годам моладзі). Дзякавалі за оперу такія вядомыя музыканты, як народны артыст СССР Уладзіслаў П’яўко і іншыя. А мастацкі кіраўнік і рэжысёр «Студзеньскіх музычных вечароў» Лілія Батырава назвала наша выступленне «изюминкой» фестывалю. Прэм’ера оперы кампазітара Алега Залётнева «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» адбылася ў Маладзечне 12 снежня 2013 года. Мастацкі кіраўнік праекта — Рыгор Сарока, аўтар лібрэта і рэжысёр выступае Сяргей Макарэй. Уражанні ад выступлення чытайце ў «МГ» за сераду, 21.01.2015. Паводле матэрыялу Алега Бяганскага. Фота Аляксея Платко, Наталлі Алейнікавай і Ірыны Шапялевіч («Брестский курьер»). http://www.mgazeta.by/Kultura/Operu-Mikhal-Kleofas-Oginskii-Neizvestnyi-portret-predstavili-na-festivale-v-Breste
|