Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 11 гостей онлайнКадэцкі бал у рамках святкавання 250-годдзя М.-К.-Агінскага, можа прайсці ў Маладзечне. |
13.01.2015 03:00 | |||
Нядаўна ў цэнтры традыцыйнай культуры і побыту ў Плябані прайшла вечарына, прысвечаная захаванню спадчыны Міхала Клеафаса Агінскага. Тут сабраліся валанцёры аднайменнага дабрачыннага фонду, прадстаўнікі бізнесу і члены грамадскіх арганізацый. Яны абмяркоўвалі план святкавання 250-годдзя з дня нараджэння кампазітара. Па словах старшыні камісіі па развіцці і папулярызацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў» Сяргея Станіслававіча Тупекі, ураджэнца нашага горада, адным з мерапрыемстваў мог бы стаць кадэцкі баль. Ён павінен адбыцца спачатку ў Маладзечне, а потым і ў іншых гарадах Беларусі. Выкладчыкам і выхаванцам сувораўскага і кадэцкіх вучылішчаў адрадзіць дух той рамантычнай і гераічнай эпохі, калі жыў і ствараў Агінскі, будзе вельмі цікава і карысна. С. Тупека падкрэсліў, што сувораўцаў і кадэтаў заўсёды вызначалі патрыятызм і гатоўнасць служыць Радзіме. Выхоўваць жа гэтыя якасці трэба з дзяцінства. Чым глыбей будучыя афіцэры пазнаёмяцца з гісторыяй сваёй краіны, тым больш адказна яны будуць ставіцца да сваіх абавязкаў. Таму ў планах саюза — наведванне месцаў, звязаных з жыццём і творчасцю нашага славутага земляка і іншых прадстаўнікоў роду Агінскіх. В декабре 2014 года кадетский бал был организован в Слуцке. Фото: belkadet.by http://www.mgazeta.by/God-molodezhi/V-Molodechno-mozhet-proiti-kadetskii-bal
|