Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 16 гостей онлайн“УСПАМІНЫ АБ БУДУЧЫНІ” |
17.12.2014 03:00 | |||
Афіцына ва Ўселюбе У Любчы з 2003 года ідзе аднаўленне сярэдневечнага замка. Па ініцыятыве мясцовага жыхара (і адначасова, мінскага прадпрымальніка – так ён і жыве- на дзве хаты) Івана Пячынскага тут створаны дабрачынны фонд “Любчанскі замак”. І.Пячынскі змог узняць на справу ўзнаўлення амаль загінуўшай гістарычнай спадчыны і неабыякавых землякоў, і валанцёраў з розных куткоў Беларусі. Шмат нестандартных хадоў выкарыстоўвае фонд у сваёй дзейнасці. Цэглу для рэстаўрацыі сцен і вежаў замка яны бяруць з напоўразбураных старых будынкаў, якіх , нажаль , шмат у наваколлі. Усім турыстам і іншым цікаўным наведвальнікам Любчанскага замка ласкава прапануецца і свае белыя ручкі прыкласці да будоўлі - што-небудзь прыбраць, паднесці, пафарбаваць і г.д. Давялося і мне напружыць свае слабыя сілы і загрунтаваць, як мне падалося, ледзь не палову адноўленай замкавай сцяны. Але галоўнае ў працы фонду тое, што рэстаўрацыя (у адрозненне ад многіх “гучных” помнікаў даўніны) ідзе згодна з сярэдневечнымі інвентарамі і тагачаснымі апісаннямі замка, з аўтэнтычных ці максімальна падобных да іх матэр’ялаў. Да справы далучаны гісторыкі, архітэктары (у тым ліку і студэнты архітэктурных факульнэтаў) і іншыя прафесіяналы.Рэстаўрацыя атрымала розгалас у сродках інфармацыі ,які дайшоў да кіраўніцства “Пріорбанка” і вось ужо некалькі год банкіры фінансава падтрымліваюць добрую справу. Можа праца па аднаўленні замка ідзе не так хутка, як бы ўсім хацелася, але нават у незакончаным выглядзе (наднёманскую вежу прыдзецца адбудовываць амаль з нуля) Любчанскі замак не рэжа вока сваёй навізной. Наадварот, яго выгляд (асабліва, калі ведаеш, што было тут 10 год назад) выклікае захапленне і павагу да той , шчыра кажучы , невялікай групы людзей, якія зрабілі ( і будуць рабіць далей) гэту тытанічную справу. Любча: замак Мінаем мясціну былога фальварка і паварочваем да Ўселюба. Замка тут сапраўды не было, але мястэчка старажытнае, аб чым сведчыць хаця б касцёл 15 стагоддзя.А яшчэ тут вялікі пейзажны парк, па сведчанні спецыялістаў – адзін з найлепш захаваўшыхся ў Беларусі. І зараз у сядзібе можна палюбавцца экзатычнымі для нашай краіны раслінамі, паблукаць цікавымі прагулачнымі маршрутамі. Ды і страчаныя перспектывы на найбольш прыгожыя краявіды можна часткова ўзнавіць. Захаваліся гаспадарчыя пабудовы сядзібы, ды і сам сядзібны дом уладальнікаў маёнтка яшчэ нядаўна стаяў сярод старога парка. А ўладальнікі Ўселюба былі знакамітыя: Дэвойны,Радзівілы,Пацеі. А калі нашыя землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, то Ўселюб атрымалі ва ўладанне графы О’Руркі - ірландскія вайскоўцы на рускай службе. Менавіта пры О’Рурках Уселюб дасягнуў найбольшага росквіту: быў пабудаваны новы сядзібны дом, новыя храмы і капліцы для вернікаў усіх канфесій, якія насялялі мястэчка, шматлікія крамы, пачалася вытворчасць сыру па галандскай тэхналогіі. У 1939 годзе наладжанае жыццё маёнтка было гвалтоўна парушана – стары граф быў вывены ў невядомым накірунку, сямейная капліца была разрабавана, гаспадарчыя пабудовы прыйшлі ў заняпад… І, вось, у пачатку 2000-х гадоў, “на графскія разваліны” прыязджае нашчадак слыннага роду – маскоўскі навуковец Алег О’Рурк. Ён спрабуе аднавіць разбураную капліцу і звяртаецца да мясцовых уладаў з прапановай сумеснымі намаганнямі адбудаваць яшчэ цалкам жыццяздольны сядзібны дом (да нядаўняга часу тут знаходзілася мясцовая бальніца) пад турыстычны гатэль і музей роду О’Руркаў. Але ў адказ нашчадак атрымаў прапанову заняцца гэтай справай самастойна, а для пачатку набыць сваю спадчыну ў дзяржавы за свае ж грошы. У той час, калі многія маёнткі ў Беларусі прадаваліся за адну базавую велічыню, сума былому графу была выстаўлена завоблачная. Але Алег О’Рурк працягваў дабівацца вяртання страчанай спадчыны, перамовы зацягваліся, і невядома да чаго б гэта прывяло , калі б у адну нецудоўную ноч дом бы не згарэў… Дом-музей Міцкевіча І вось сяджу я за пісьмовым сталом, разглядаю шматлікія малюнкі і планы аднаўлення Маладзечанскага замчышча і думаю: “ А да чаго ж мы прыйдзем? І ці прыйдзем наогул?..” Валерый Бурэнь. Фота аўтара.
|