29.11.2014 03:00 |
У мінулую пятніцу ў Палацы культуры Маладзечна адбыўся юбілейны канцэрт заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, старшыні праўлення мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” Рыгора Сямёнавіча Сарокі. Канцэрт, на якім гучалі творы айчынных і замежных кампазітараў, быў прысвечаны 70-годдзю з Дня нараджэння Рыгора Сямёнавіча. Павіншаваць юбіляра прыехалі Томас Кутэр, Вітаўтас Руткаўскас, Уладзімір Александровіч і іншыя сябры i вядомыя музыканты. Добрыя словы юбіляру выказалі і члены праўлення, а таксама актывісты фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” На фота. У час юбілейнага канцэрта.
|