Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 14 гостей онлайнУ кампаніі з бізнесам |
18.11.2014 03:00 | |||
Круглы стол па прасоўванні прадукцыі школьных бізнес-кампаній правёў ТАА «Бізнес цэнтр саюз партнёр» у сярэдняй школе №11. У мерапрыемстве ўдзельнічалі больш за 30 намеснікаў дырэктараў школ горада і раёна па выхаваўчай рабоце, прадстаўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама, а таксама валанцёры мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага». Па яго словах, установам адукацыі Маладзечаншчыны трэба пераняць вопыт іншых краін. Там на ўроках прыкладнога мастацтва і гуртках па інтарэсах дзеці вырабляюць сувеніры, прысвечаныя выдатным мясцінам і славутым ураджэнцам свайго рэгіёну. І прадукцыя гэта карыстаецца вялікім попытам. Толькі ў Аўстрыі маладзёжныя бізнес-кампаніі і прыватныя прадпрыемствы ў год выпускаюць сувеніраў з выявай Моцарта больш чым на 100 мільёнаў еўра. На Маладзечаншчыне ж можна паспяхова «раскручваць» вобраз аўтара паланеза «Развітанне з Радзімай». - Вырабы школьных бізнес-кампаній крэатыўныя і вельмі якасныя, - зазначыла каардынатар праектаў таварыства Вольга Усціновіч. – Аднак школьнікам не хапае вопыту і магчымасці рэкламаваць і прадаваць сваю прадукцыю. Бізнес-цэнтр якраз і бярэцца дапамагчы ў гэтым. Прычым, купіць зробленыя на Маладзечаншчыне сувеніры можна будзе і за межамі Беларусі. Гэта прадугледжвае праграма «Сябруем школамі», якую сумесна рэалізуюць бізнес-цэнтр і дабрачынны фонд. Дзякуючы ёй, жыхары іншых краінах больш даведаюцца пра нашу дзяржаву і Маладзечанскі раён.
Сярод іншага, школам і бізнес-кампаніям было прапанавана прыняць удзел у дабрачынных акцыях па папулярызацыі спадчыны роду Агінскіх, правесці адпаведныя конкурсы і віктарыны, а таксама наведаць мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю аўтара паланеза «Развітанне з Радзімай».
|