Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 1 гость онлайнВ Молодечно наметили перспективы сотрудничества Молодечно и эстонского Пярну |
09.11.2014 03:00 | |||
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь Маіт Марцінсан разам з прадстаўнікамі культуры, турыстычнага бізнесу і грамадскімі дзеячамі ўпершыню пабываў у Маладзечне. Мастачка Ціна Аястэ, пасол Маіт Марцінсан і прэзідэнт міжнароднага конкурсу маладых вакалістаў імя Клаўдзіі Таэ Томас Кутэр. -- Мне вельмі падабаецца Беларусь і беларускі народ, а ад Маладзечна я проста ў захапленні. Асабліва ўражвае культурны патэнцыял вашага горада, - заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў нашай краіне Маіт Марцінсан. Дыпламат прыехаў у Маладзечна, каб прыняць удзел у вечары беларуска-эстонскага сяброўства. Мерапрыемства праходзіла ў музычным каледжы імя Міхала Клеафаса Агінскага. Была адкрыта выстава эстонскай мастачкі Ціты Аястэ. Яна асабіста прэзентавала свае працы. У склад эстонскай дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі культуры, турыстычнага бізнесу і грамадскія дзеячы. Сем гадоў партнёрскія сувязі падтрымліваюць Маладзечанскі музычны каледж і творчыя калектывы Пярну. За гэты час маладзечанскія выканаўцы выступілі ў лепшых канцэртных залах Эстоніі, былі рэалізаваныя многія сумесныя культурныя праекты. Намеснік старшыні райвыканкама Людміла Канановіч адзначыла, што Маладзечаншчына валодае вялікім турыстычным, адукацыйным і эканамічным патэнцыялам і зацікаўлена ва ўстанаўленні партнёрства з рэгіёнамі іншых краін. Таму Маладзечна і Пярну абавязкова падпішуць адпаведнае пагадненне.
|