Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 13 гостей онлайнНасустрач году Агінскага |
25.10.2014 03:00 | |||
Пра гэта гаварылі ўдзельнікі міжнароднага круглага стала, які нядаўна прайшоў у Вільнюсе і быў прысвечаны падрыхтоўцы да святкавання 250-гадавіны нараджэння М.-К. Агінскага. Праходзіла пасяджэнне ў сакратарыяце Літоўскай нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА. Беларускі бок на мерапрыемстве прадстаўлялі актывісты мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», а таксама дзеячы культуры і мастацтва нашай краіны. Сярод іх -- намеснік галоўнага дырэктара тэлеканала «Беларусь-3» Сяргей Макарэй. Прыхільнікам творчасці вядомага кампазітара, дыпламата, паўстанца і грамадскага дзеяча было што расказаць адзін аднаму. У тым ліку, як сустрэлі ў Беларусі і Літве 249-гадавіну з Дня нараджэння Агінскага і што плануецца зрабіць у гонар кампазітара ў наступным годзе. Рэпетыцыя ўдалася Беларускія ўдзельнікі круглага стала адзначылі, што для нашай краіны святкаванне Дня нараджэння аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай» сёлета стала своеасаблівай рэпетыцыяй будучага юбілею кампазітара. Так, у рамках святочных мерапрыемстваў адбылося адкрыццё пасля рэстаўрацыі палаца ў Залессі, урачыстая вечарына ў Маладзечанскім музычным каледжы, пленэр маладых мастакоў Маладзечаншчыны і іншае. А адной з самых яркіх і запамінальных падзей было светлавое шоў на музычным падвор'і музычнага каледжа. Тут дэманстраваліся фільмы пра нашага славутага земляка, а таксама пра тое, як зберагаецца ў нашай краіне яго спадчына. Прычым, экранам служыла сцяна аднаго з будынкаў. Па словах намесніка старшыні праўлення фонду Уладзіміра Сівухі, праз год светлавое шоў плануецца паўтарыць на Маладзечанскім замчышчы. Дыпламатыя мастацтва Актывісты фонду ля палаца Тышкевічаў ва Ужутракісе (Тракайскі гісторыка-культурны парк).
Па словах надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Літвы ў Беларусі Эвалдаса Ігнатавічуса, урады краін-суседак зацікаўлены ў пашырэнні культурных кантактаў. Таму міністэрствы замежных спраў і культуры Беларусі і Літвы будуць каардынаваць свае намаганні пры падрыхтоўцы да 250-гадовага юбілею кампазітара. Дамоўленасць пра гэта ўжо ёсць. Як адзначыла генеральны сакратар літоўскай нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА Марыя Дрэмайтэ, у юбілейны год у дзеячоў культуры Беларусі і Літвы ёсць цудоўная магчымасць заявіць пра сябе і ў штаб-кватэры гэтай арганізацыі ў Парыжы. Цалкам магчыма, што тут пройдзе фотавыстава, прысвечаная месцам, дзе жыў Агінскі і канцэрт яго твораў. Зямля герояў Пасля круглага стала адбылася яшчэ адна прыемная падзея -- у вёсцы Аборак завяршылася добраўпарадкаванне пахаванняў контр-адмірала Расійскага флоту Івана Канаржэўскага і яго сваякоў. А дапамаглі валанцёрам прывесці магілы ў парадак супрацоўнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада. Дарэчы, цікавасць фонду да Аборка не выпадковая. Менавіта ў гэтай вёсцы ў 1800 годзе нарадзіўся Леанард Ходзька, які быў асабістым сакратаром аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай». А дзядзька Міхала Клеафаса Агінскага, Францішак Ксаверый, у свой час узвёў вакол мясцовага касцёла і могілак муры. І яшчэ, праз Аборак і Палачаны праходзіць краязнаўчы турыстычны маршрут па месцах, звязаных з М-.К. Агінскім.
- Удзельнічаць у падобным мерапрыемстве для нас – вялікі гонар, - адзначыў намеснік начальніка атрада Сяргей Яўсеенка. – Прадстаўнікі роду Канаржэўскіх на асабістым прыкладзе паказалі, як трэба служыць Радзіме. Гэтакжа быў аддадзены сваёй краіне і Міхал Клеафас Агінскі. Алег БЯГАНСКІ. Фота АЎТАРА.
|