Агінскі са святла PDF Печать
05.08.2014 00:00

Увечары ў мінулую пятніцу прахожыя на вуліцы Ф.Скарыны былі немала здзіўленыя, - адзін з дамоў раптам памяняў колер, затым на секунду растварыўся ў цемры. Праз некаторы час на фасадзе будынка з'явіўся партрэт Міхала Клеафаса Агінскага, герб роду Агінскіх «Агінец», затым - кампазіцыя з геаметрычных фігур. Завяршыў незвычайны канцэрт відэарад з удзелам вядучых беларускіх артыстаў. Усё дзеянне доўжылася не больш за за мінуту. А дэманстравалі магчымасці тэхналогіі праекцыі выяў на будынкі маладыя энтузіясты на чале з бізнесменам і вынаходнікам, ураджэнцам нашага горада К.А. Чэрніковічам.
Дарэчы, ў час дэманстрацыі светавы паток быў настолькі моцны, што дазваляў бачыць нават невялікія дэталі карцінкі на адлегласці некалькіх дзясяткаў метраў. Пры гэтым сам праектар змяшчаецца ў звычайную сумку і працуе ад аўтамабільнага акумулятара.- Ідэя ператвараць дамы і іншыя будынкі ў велізарныя экраны нарадзілася некалькі гадоў таму, - гаворыць Канстанцін Аляксандравіч. – У іншых краінах падобныя тэхналогіі прымяняюцца даволі даўно. Што датычыцца Беларусі, то для нас гэта – інавацыя. Упершыню яна была апрабаваная ў час чэмпіянату свету па хакеі.Сучасная апаратура дазваляе праектаваць на будынкі ўсе выявы, якія можна апрацаваць на камп'ютэры (фільмы, кліпы, малюнкі, фатаграфіі,…). Можна нават устанавіць спецыяльную апаратуру на аўтамабіль і паказваць тую ж сацыяльную або камерцыйную рэкламу на хаду. Сам вынаходнік з'яўляецца адзіным у нашай краіне ўладальнікам патэнта на падобную дзейнасць. Дарэчы, калі выкарыстоўваць некалькі праектараў, у гледачоў узнікае эфект, што карцінкі аб’ёмныя.   Па словах К.А. Чэрніковіча, ён і яго таварышы плануюць рабіць пры дапамозе распрацаванай імі тэхналогіі фотавыставы маладых мастакоў, удзельнічаць у іншых культурных праектах. Адным з напрамкаў дзейнасці групы будзе папулярызацыя спадчыны аўтара паланэза “Развітанне з Радзімай”. Такім чынам не выключана, што ў шуткім часе жыхары і госці нашага горада на свае вочы ўбачаць аб'ёмную версію замка. Дзе жыў і ствараў Міхал Клеафас Агінскі. Адпаведная дамоўленасць з мясцовым дабрачынным фондам “Спадчына М.-Кл. Агінскага” ужо ёсць.