История
12.01.2007 11:36
Индекс материала
История
Отрывки с книги «Абраннікі вечнасці» «Полонез надежды»
Смиловичи – удел семьи Огинских
Осип Козловский – учитель Михала Клеофаса Огинского
Якуб Ясінскі – паплечнік Міхала Клеафаса Агінскага ў паўстанні
Напалеон Орда – мастак, які маляваў сядзібы, звязаныя з Агінскімі.
Наполеон Бонапарт
Михаил Илларионович Кутузов
Тадеуш Костюшко
Екатерина II, императрица Российская
Король Август Понятовский
Суворов Александр Васильевич (1730 - 1800)
Хронология и ссылки на упоминания Огинских в интернете
Александр I
Все страницы

Вілейскі маёнтак Агінскіх Ганута

Акрамя канфіскаванага маёнтка Ілья за ўдзел у паўстанні Т.Касцюшкі, у слыннага кампазітара і грамадскага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага быў на Вілейшчыне яшчэ адзін маёнтак – Ганута.

З 1723 года ўладальнікам Гануты стаў Казімір Коцел, староста маркаўскі. Маёнтак пазней перайшоў да яго дачкі Разаліі, жонкі Казіміра Ігнація Агінскага, старосты пшэвальскага і бабінавіцкага. Яны памерлі ў 1738 годзе без нашчадкаў, запісаўшы Гануту і Маладзечна яшчэ ў 1738 годзе брату Казіміра Тадэвушу Францішку.

Сядзіба Францішака Агінскага ў вёсцы Ганута. Малюнак Напалеона Орды.

Нарадзіўся ён 26 жніўня 1712 годаў сям’і віцебскага ваяводы Марцыяна Агінскага. Ужо ў дваццацігадовым узросце выбіраўся віцебскім дэпутатам на двухтыднёвым Варшаўскім сойме, дзе вызначыўся тым, што быў адным з тых, хто сарваў яго работу. Службовая кар’ера Тадэвуша рухалася імкліва.

З 1744 года Тадэвуш Агінскі становіцца сенатарам і кашталянам Троцкім. Шмат сродкаў і асабістага часу траціць на дабрачынныя справы, будуючы цэрквы ў сваіх уладаннях. Пасля смерці бацькі атрымаў яшчэ некалькі спадчынных маёнткаў. Залессем яго адарыла апошняя мачыха Лярская (бацька жаніўся каля пяці разоў).

 

 

У 1757 годзе кашталян прадаў свайму старэйшаму сыну Андрэю староства Ашмянскае, а малодшаму Францішаку – Пшавальскае. Сам жа разам з жонкай распачынае ў Маладзечне будаўніцтва парафіяльнага касцёла і кляштара трынітарыяў. Сюды ж Тадуліна пераносіць і сваю рэзідэнцыю.

Пасля заўчаснай смерці жонкі ў другі шлюб Тадэвуш Францішак уступае з Ядвігай Залускай, удавой Крыштафа Тышкевіча.

З новым Каралём Рэчы Паспалітай Снаніславам Аўгустам ПанятоўскімАгінскага звязвае даўняе сяброўства і цёплыя трывалыя сувязі. Тым часам, у Польшчы наступілі незадавальненні праўленнем прадстаўніка Расіі Рэпіна. На радзе сената ў верасні 1769 года было вырашана выслаць у Пецярбург пасла са скаргай на гвалт, што той тварыў, і прапановамі аб вывадзе расійскіх войск. Паслом тым меркавалася абраць літоўскага мечніка, якім быў сын Тадэвуша Андрэй. Для маладога чалавека – гэта вельмі адказная і пачэсная місія. Але візіту мечніка ў сталіцу Расіі не стала збыцца. Імператрыца з гневам успрыняла вестку аб прычынах місіі і аб’явіла, што не дапусціць Агінскага нават на парог свёй дзяржавы.

У 1770 годзе пасля смерці троцкага ваяводы на яго месца кароль назначыў Тадэвуша Агінскага. Ён ужо некаторы час стала жыў у Гануце, якая стала яго апошняй рэзідэнцыяй. Адсюль да канца свайго жыцця вёў препіску са Станіславам Аўгустам.

Агінскі вельмі непакоіўся выкананнем трактата аб падзеле Рэчы Паспалітай. Ён з болем у душы аб’язджаў землі Ашмянскага павета, назіраў за ўзніклымі там цяжкасцямі, перажываў сваю бяссільнасць і чакаў новых несуцяшальных перамен.

Памёр ваявода 25 лістапада 1783 у Гануце. Цела яго перавезлі ў Вільню і пахавалі ў склепе капліцы Божага цела, якую ён пабудаваў ля касцёла святога Яна.

Яшчэ ў 1755 годзе Тадэвуш Агінскі запрашае ў Гануту знакамітага ітльянскага архітэктара Абрахома Гену, які са савімі памочнікамі за 10 гадоў пабудаваў тут вельмі ўдалую сядзіба-паркавую рэзідэнцыю ў стылі позняга барока з выкарыстаннем форм ракако. Вясной і летам маёнтак аздаблялі экзатычныя кветкі і дрэвы. Дзве каплічкі, якія захаваліся і зараз, упрыгожвалі ўваходы на сядзібу і могілкі. У кожнай з іх былі ўстаноўлены драўляныя фігуркі Божай Маці, якія скралі каля двух дзесяткаў гадоў таму.

 

Патрыёт і музыкант

Пасля смерці Тадэвуша Агніскага Ганута і Маладзечна перайшлі да яго малодшага сына Францішака, літоўскага кухмітсра, а з 1814 года да пляменніка апошняга – Міхала Клеафаса.

Нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі 25 верасня 1765 года непадалёку ад Варшавы ў маёнтку ў сваіх бацькоў Гузаве. Гувернёрам бацькі запрасілі француза Жана Рале, які да паўналецця Міхала даў яму з дапамогай іншых настаўнікаў усебаковую адукацыю. Музыцы яго і яго сястру Юзэфу вучыў будучы кампазітар Восіп Казлоўскі.

Міхал Агінскі рана ўключыўся ў грамадскае жыццё. Ужо ў 1786 годз ён быў абраны ад троцкай шляхты дэпутатам сойма, дзе паказаў сябе вельмі перспектыўным палітыкам, стаўшы прыхільнікам караля Аўгуста Панятоўскага.

17 мая 1789 года жэніцца, уступіўшы ў шлюб з Ізабэлай Лясоцкай, дачкой цеханавецкага ваяводы Антонія Лясоцкага. Праз год маладая пара выязжае ў Гаагу, куды Агінскага прызначаюць надзвычайным паслом і паўнамоцным міністрам Рэчы Паспалітай у Галандыі.

Часоўня ў Гануце (Ручыцы), сучасны выгляд.

У 1791 годе Міхал Клеафас на час прыязджае на Беларусь, дзе ў першую чаргу наводзіць парадак у сваіх спадчынных маёнтках. Праз год у сувязі з перамогай Трагавіцкай канфедэрацыі многія яго ўладанні былі канфіскаваныя, і ён мусіў пайсці на здзелку са сваім сумленнем – прысягнуць канфедэрацыі. Прыехаўшы ў Пецярбург, сустракаецца там з вышэйнымі расійскімі саноўнікамі, у тым ліку з імператрыцай Кацярынай ІІ. 7 мая 1793 года быў афіцыўна прызначаны на пасаду вялікага літоўскага падскарбія. Летам таго ж года ў Гродне праходзіз сойм Рэчы Паспалітай, які павінен быў зацвердзіць другі яе падзел. Паседжанні сойму праходзілі пад націскам магутных суседзяў – Расіі і Прусіі. Агінскі вельмі балюча перажываў гэту падзею, усяляк стараўся пазбегнуць удзелу ў яе гістарычным вырашэнні. Але ўрэшце ён паставіў подпіс у выніковым дакуменце.

Калі паўстанне 1794 года перакінулася на Літву і Беларусь, Міхал Агінскі адмовіўся ад царскай пасады падскарбія і стаў актыўным удзельнікам нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі. На вайсковыя мэты ён ахвяраваў асабістыя грошы і многія рэчы, сфарміраваўшы атрад пешых стралкоў колькасцю ў 480 чалавек. Пазней арганізаваў і ўзначаліў партызанскія дыверсійныя рэйды на Міншчыну і Дынабург. Ён напісаў “Марш паўстанцаў 1794 года”, які ўзнімаў баявы дух жаўнераў у паходах.

Пасля разгрому паўстання на Беларусі і Літве, Агінскі з невялікім атрадам прарываецца ў Варшаву. Пасля апошняга бою за сталіцу Міхалу Клеафасу ўдалося ўцалець, і ён эмігруе спачатку ў Вену, дзе яго чакала жонка з дзецьмі, а затым у Венецыю.

Царскія ўлады былі зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з Агінскім. Але нягледзечы на вялікую самоту ў сваёй душы, ён не купіўся на абяцанкі нядаўніх ворагаў. Цэлых сем гадоў Міхал Клеафас туляецца па Еўропе. Толькі ў 1801 годзе пераязджае ў Расію. Жонка з дзецьмі засталіся ў Польшчы. Паміж ёй і мужам адбыўся разлад, і яны скасавалі свой шлюб.

М.Кл. Агінскі быў прыняты імператарам Аляксандрам І. Яму былі вернутыя былыя маёнткі. Неўзабаве Міхал Клеафас ажаніўся другі раз з італьянкай Марыяй Нэры, і месцам пастаяннага савйго жыцця яны выбралі Залессе. Тым часам Аляксандр І даручае Агінскаму ў 1807 і 1809 гадах весці адказныя перамовы з Напалеонам, а затым прызначае яго сенатарам і сваім таемным дарадцам. М. Агінскі ўнікае ва ўзнікшае палітычнае становішча і выступае з прапановай адраджэння ВКЛ. Па прапанове расійскага імператара распрацаваў праект аб’яднання 8 заходніх губерняў у Вялікае герцагства Літоўскае. Гэты план так і захаваўся ў гісторыі пад назвай “План Агінскага 1811 года”.

У Айчынную вайну 1812 года ён, як большасць беларускіх дваран і шляхты, не падтрымаў Напалеона. Пазней, упэўніўшяся ў марнасці сваіх планаў, адыйшоў ад палітыкі і стаў настала жыць у Залессі. Тут нарадзілася пяцёра яго дзяцей. Сябры і прыхільнікі яго таленту не забываліся пра мужнага і паважанага далёка за межамі сваёй Радзімы чалавека. Паступова сядзіба Агінскіх, асабліва пасля рэканструкцыі, стала асяродкам гасціннасці яе гаспадароў, месцам правядзення знакамітых літаратурна-музычных вечароў. Не выпадкова Залессе называлі Паўночнымі Афінамі.

Стары настаўнік музыкі Восіп Казлоўскі, які стаў ужо кампазітарам, дапамагаў свайму былому вучню слушнымі парадамі, клапаціўся аб папулярызацыі яго твораў, выданні іх асобнымі зборнікамі. З цягам часу папулярнасць Агінскага-кампазітара расце. Ён піша паланэзы, мазуркі, вальсы і іншыя музычныя творы. Выручаныя ад продажу выпушчаных у Вільні яго зборнікаў грошы пускае на дабрачынныя мэты. Паступова вяртаецца да грамадскага жыцця краю. Быў добра знаёмы з некаторымі выкладчыкамі і студэнтамі універсітэта, ведаў пра іх тайны філарэцкі рух.

Убачыўшы новае наступленне царскай рэакцыі, арышты некаторых караўнікоў польскага “Патрыятычнага таварыства”, сярод якіх быў і даўні яго сябра пісьменнік Ян Ходзька, М. Агінскі ўлетку 1822 года пад прыкрыццём паездкі на лячэнне назаўсёды пакінуў Радзіму. Жыў у Парыжы, затым каля дзесяці гаодў у Фларэнцыі. Там і памёр 15 кастрычніка 1833 года.

 

Эпілог

Ганута ж засталася летняй рэзідэнцыяй кампазітара, у якой нейкі час жыў і быў упраўляючым сакратар канцэлярыі троцкага ваяводы Андрэй Ромблуд. Тут пастаянна дзейнічала карцінная галерэя, па святах з навакольных мясцін з’язджаліся знатныя госці, ладзілі балі і канцэрты. Вольны час Агінскі любіў бываць у Гануце, якая знаходўзілася ў 10 км. ад Залесся ўверх па Віліі.

Магчыма, што менавіта ў Гануце незадоўга да свайго ад’езда з Беларусі Міхал Клеафас і напісаў шчырую, шчымлівую мелодыю знакамітага паланэза “Развітанне з Радзімай”. А натхняць яго на гэта магло непаўторнае сваёй прыгажосцю наваколле са светлымі бярозавымі гаямі і сасоннікамі, перасечанымі ў розных кірунках ціхай плынню Віліі, Нарачанкі і зусім маленькай няўрымслівай Гануткі, з якімі прыходзілася развітвацца назаўсёды. Дакументальнага пацвярджэння, што гэты твор з’явіўся менавіта ў Залессі не знойдзена.

Дзякуючы гэтай вяртлявай рачулцы Ганутцы і атрымаў сваю назву паркава-архітэктурны ансамбль. Ганута, як і іншыя мясцовыа тапонімы, балцкага паходжання. Яно азначае “сцерагчы”, “пасвіць”. Тут, магчыма, праходзіла раней мяжа паміж балцкімі плямёнамі і Полацкім княствам.

Некаторы час Гануцкі маёнтак пуставаў. Пра гэта ў свой час пісаў мясцовы пісьменнік Ігнат Ходзька, наведаўшы тыя мясціны. Але пасля вяртання з Фларэнцыі жонкі М. Агінскага Марыі Нэны ў Залессе Ганута была аддадзеная пад падзел крэдыторам і адыйшла да сястры кампазітара Юзэфы, якая была замужам у другі раз за Лапацінскім. Яе сын Ян парадніўся з Ржэвуцкімі, пры якіх палац быў рэканструяваны і зноў набыў савю былую славу. Летам 1881 года побач з ім была асвечана мураваная Успенская царква, якая дзейнічае і зараз.

У 1891 годзе ў Гануце адчынена царкоўна-прыходская жаночая школа для 70 дзяўчынак. Тут дзейнічала таксама школа пісьменнасці і мясцовае двухкласнае народнае вучылышча. У 1912-1913 у ім настаўнічаў Рыгор Шырма, будучы арганізатар Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы і напродны артыст СССР. У “Археалагічнай карце Віленскай губерніі”, выдадзенай Ф. Пакроўскім у 1893 годзе ў Вільні, ёсць цікавы запіс: “Тут быў замак, пад якім захавалася сем скляпоў”. Адсюль быў, як гаварылі, падземны ход у палац. У двары замка – двухпавярховы будынак з падзямеллем, які яшчэ і да гэтага часу завецца “Лятусь-турма”. Відаць, не ўсе ранейшыя ўладальнікі Гануты былі аматарамі музыкі, мастацтва і ўсяго прыгожага.

У час Свянцянскага прарыву ў першую сусветную вайну Ганута на кароткі тэрмін апынулася ў руках немцаў, а затым надоўга заставалася ў прыфрантавой паласе рускай арміі. Палац часткова разбураны, сад і парк знішчаны.

У 20-30 гады мінулага стагоддзя сядзіба зноў стала аднаўляцца, але ў гады вялікай Айчыннай вайны была канчаткова знішчана.

 

Слоўнік тэрмінаў

Староста – кіраўнік адміністрацыі акругі (павета), намеснік вялікага князя (караля).

Падскарбій – захавальнік скарбу ВКЛ, выконваў фінансавыя, гаспадарчыя, судовыя і дыпламатычныя даручэнні вялікага князя і Рады ВКЛ.

Мечнік – у час вялікіх урачыстасцей нёс перад манархам аголены меч як сімвал вайсковай улады.

Кашталян – загадчык замка, меў пэўныя судовыя функцыі.

Кухмістр – загадчык прыдворнай кухні і кухараў.

Ваявода – кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў ваяводстве.

 

Анатоль Рогач, краязнаўца.

Вілейка.

 

“Рэгіянальная газета” ад 24 студзеня 2003 года №4