PDF Печать


 

Павольна плыве рака часу. Яе не спыніць , не асушыць, не павярнуць назад…Яна нетаропка пракладвае сабе шлях з сённяшняга дня ў заўтрашні, пакідаючы за сабой учарашні … Яна сама мяняе свае берагі і змывае перашкоды. І ўяўленне яскрава вымалёўвае, як яна , нібы каменьчыкі, перабірае падзеі і учынкі, зробленыя намі, людзьмі, і высцілае імі сваё дно, робячы яго чорна- белым .І хто ведае, можа, менавіта гэтыя маленькія камяні дадаюць ёй моцы, напаўняюць энергіяй, жывяць яе таемныя крыніцы.У Бібліі сказана:”Час збіраць камяні”. Камяні, якія захаваў для нас час, каб, патрымаўшы іх у руках, мы змаглі прачытаць на іх сімвалы, адрасаваныя нам і пабудаваць з іх гісторыю свайго народа, сваёй краіны, дзеля якіх жылі і паміралі як многія знакамітыя людзі зямлі нашай, так і тыя , каго мы пачынаем адкрываць для сябе праз стагоддзі…

Сёння прыйшоў час звярнуцца да постаці чалавека, які яшчэ пры жыцці стаў чалавекам- легендай. І гэта не дзіўна , што пазней менавіта тут, на слыннай Маладзечанскай зямлі, дзе стваралі свае неўміручыя творы паэт і перакладчык Пятро Бітэль, празаік Мікола Капыловіч і краязнаўца Генадзь Каханоўскі, гісторык і літаратуразнаўца Мікола Ермаловіч,дзе тварылі В. Дунін- Марцінкевіч,Ф.Багушэвіч, М.Багдановіч, Я.Купала, Я. Колас і шмат іншых зноў пачынае гучаць  імя кампазітара, мастака, дыпламата, ваеннага дзеяча, пісьменніка і патрыёта Міхала Клеафаса Агінскага.І я спадзяюся, што хутка настане час, калі не толькі жыхары нашага горада, але і ўвесь свет даведаецца пра нашага славутага земляка, а чароўныя гукі паланэза будуць гучаць з вокнаў адноўленай сядзібы Агінскіх у Залессі.

(Кіраўнік літаратурнага аб'яднання "Паўночныя Афіны" - Таццяна Атрошанка


ТАЦЦЯНА АТРОШАНКА

"СУМ  ЗАЛЕССЯ"

Пад нагамі шуміць лістота…

Нада  мною-цікаўны птах

Паглядае уніз употай:

Хто ступае пад гэты дах?

Дзе даўно не гучалі трэлі,

І музыка ён тут- адзін,

А калісь- крышталём  звінелі

Флейты, скрыпкі і клавесін…

Дзе мяшаліся ўсе адценні

Шчасця, радасці і тугі,

І здавалася доўгім ценем

Пара  ціхая ля ракі…

Ціш…Ніводнай жывой істоты…

Ледзь ківае галінкай бэз.

Дожджык піша на вокнах ноты.

Напяваючы паланэз…  





Першай  жонцы М.К.Агінскага  прысвячаецца…

***

Ты-мой  адчай,

Мой боль і страта.

Нібы  за кратамі душа…

Я, нібы вой, надзену  латы,

Перахрысціўшыся спярша,

І адыду туды, дзе памяць,

Дзе паліць вусны подых  твой,

Сама  сябе не стану славіць,

Я прайграю апошні бой…

Я не хачу твайго вяртання-

Вось  так-адна,  сваёй  рукой,

Сама  заб’ю сваё каханне,

Калі  ты побач не са мной…

Тамара Бярэзіна  "Музыка

Залесся"

(Памяці М. К. Агінскага)

Так многа год таму назад,
Што сведкаў і не засталося,
Тут быў палац, англійскі сад,
Жыццё кіпела і лілося.

Стаяў палац у цені дрэў
На беразе ракі Бабранкі,
Прыгожы парк лістом шумеў,
У парку- мосцікі, альтанкі.

У гэтай райскай цішыні
Спеў птушак і імклівасць хвалі
Павевам дзіўнай цеплыні
Мелодый гукі навявалі.

Тут нараджаўся Божы цуд-
Гармонія дзівосных гукаў,
І заміраў навокал люд,
І слухаў музыкі навуку.

Любое сэрца без ключа
Музыка насцеж адчыняла,
І ачышчалася душа,
І над сабою вырастала…

 

"МАЛАДЗЕЧАНСКІ ЗАМАК"

Сярод балоцістых раўнін,

На  поўначы ад Маладзечна,

Каля  ракі Ушы адзін

Тут помнік ёсць сярэднявечча.

З даўным- даўна гара адна

Народам Замкавай завецца,

Маўклівым помнікам яна

Сівой мінуўшчыны здаецца.

Прайшлі стагоддзі з тых  часоў,

Калі  тут грэблю пралажылі,

Падводы бедных мужыкоў

Пяску і жвіру навазілі.

На  насыпе, які ўжо быў,

Драўляны  замак вырас скора,

Сваёю веліччу дзівіў

Раку  Ушу і ўскраек  бору.

Удалая  Уша-рака

Была  чужынцу перашкодай,

Бы  замак сцерагчы яна

Была  прызначана прыродай.

І бастыёны, і валы

Былі  сярод балот гарою,

Драўляны  замак бераглі

Ад  злых набегаў і разбою.

Тут безліч ворагаў было!

Так, заваёўнікаў хапала,

Чужое вабіла дабро-

Ішлі  навала за навалай.

Наступствы  ворагаў усіх

Тут продкі нашы сустракалі,

Зямлю сваю,дзяцей сваіх

Ад  злых чужынцаў ратавалі.

Гарэў той замак шмат разоў,

А потым зноўку адраджаўся:

Ужо не з дрэва- з камянёў

Надзейна  доўга будаваўся.

За  столькі год, што  існаваў

Той замак каля Маладзечна,

Гаспадароў  шмат памяняў.

Нарэшце сам заснуў навечна.

Гара, дзе спадчына вякоў

Былую веліч зберагае,

Нашчадкам слаўных крывічоў

Аб  тых часах напамінае.


Дурко Наталья  "Призрак"

Я поднимаю воротник,
Чтоб от дождя хоть им укрыться.
Да, к непогоде я привык.
Привык с бездомностью мириться.

По узкой улочке, что вновь
Ведёт туда, где нет дороги,
Где тихо дремлет нелюбовь …
Иду, смотря себе под ноги.

И почему-то в первый раз
Заметил я среди уродства
Собор прекрасный-в тот же час
Я в нём увидел с раем сходство.

Я так хочу туда войти-
Чудесен он и тёмной ночью.
Передо мною на пути
Собор, чьё имя- Санта- Кроче.

Как много знает он про нас:
Про Данте и Макиавелли…
Я внутрь вошёл, услышав глас-
И ноги словно онемели…

Виденья,звуки, голоса-
Не понимаю, что со мною.
Воспоминаний чудеса
Здесь на меня лились рекою…

И вдруг куда-то я пропал…
И был за гранью- это точно,
И то, что я там увидал,
Я расскажу вам этой ночью…

Себя я видел лет так в пять-
Отцу молитву я читал,
Но как его мне называть-
Я имени его не знал…

Потом парламент, я-посол,
Затем я в Лондоне и в Польше,
Принцесс я видел и престол…
Хотел остаться там подольше…

За мной погони, я в бегах,
Я стал изгнанником, скрываюсь,
И только музыка в мечтах,
Одной лишь ею я спасаюсь.

Два брака.Счастлив во втором.
Названье дивное - Залесье…
И это место-милый дом,
И для меня нет мест чудесней.

Рассвет румянцем заиграл-
И я с мечтами распрощался…
Я вдруг всё вспомнил, всё узнал,
Я знал, куда я возвращался!

В соборе я нашёл себя,
Точнее, я нашёл могилу…
Огинский Клеофас…Ах, да…
Я попросил у неба силы…

Глухою ночью я брожу,
Скитаюсь долго одиноко,
Пока могилу не найду
И вновь забуду всё …Жестоко…

Я так страдаю, так скорблю…
Не нахожу себе я места.
Я здесь, средь вас, я так люблю
Ночами слушать звук оркестра…


Валерый Хiхiч  "Гіпноз"

Вада бурліла яркім пералівам
Ля ўспененай паводкаю ракі.
На лапах ліп крыкліва і шумліва
Як шапкі, гнёзды ладзілі гракі.
Праз хрыплы крык ліліся трэлі песні
Ад раздарыўшых ягады рабін.
Алея ля маёнтка у Залессі
Была найпрыгажэйшаю з мясцін.
Ды хлапчука, што лез праз загародку,
Не вельмі зацікавіў шумны фарс-
Да вокнаў прабіраўся ён маёнтка,
Дзе побач з скрыпкай бумкаў кантрабас.
І жыў пад нейкім казачным гіпнозам,
Прывычны да скаціны і раллі.
Гарэлі шчокі, нібы ад марозу,
А шапка пад каленам на зямлі.
Над ім гучаў то нейкі стогн жалобны,
То веснавы напеўны горды гімн,
То вал дзевяты, бессардэчна- злосны
Фіранкі рваў да самых аблачын.
А потым клавесіна пераборам
Балюча ў неба выплыла туга.
Душу ірвала гора, нібы мора,
Аб родных і гаючых берагах.
Зачараваны, доўга моўчкі слухаў,
А потым за дудой сваёй палез.
Але жалейцы не хапала гукаў,
Каб вывесці чароўны паланэз.


Валерый Хiхiч  "Дань пашаны

Міхалу Агінскаму"

Славутасць, і багацце, і краса,
А шлях яго-нібыта па таросах.
Зайздросцячы легендзе ,хтось пісаў,
Што ён пястун ды улюбёнец лёсу.

Напэўна, і не мог ён стаць другім,
А дабрабыт не быў заўсёды ў радасць.
За тое, што тварылася пры ім,
Ён горка адчуваў сваю адказнасць.

Пякучы боль навечна свой збярог.
Напэўна, у самоце быў і скрусе,
Што мемуары цяжкія не мог
Надрукаваць у роднай Белай Русі.

Нібыта зніч, згарэў у барацьбе.
Нахай пазней, сягоння, як ніколі
Адкрыем мы старонкі для сябе.
Ён так чакаў! Ён варты гэтай долі!


ТРАФІМАВА Таіса Іванаўна. Педагог, паэтэса, публіцыст. Нарадзілася 21.1.1955 г. ў пас. Манькова Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям'і настаўніка. Скончыла Мінскае педвучылішча (1974), Маскоўскі народны унівсрсітэт мастацтваў (тэатральны фа-культэт, 1975), Бсларускі дзяржаўны універсітэт (факультэт журналістыкі, 1992). Працавала ў дзіцячым садку №. 12 г. Маладзечна, у Мінскім абласным драматычным тэ-атры ў Маладзсчне, у ПТВ № 87, у Маладзечанскім музычным вучылішчы.

У 1991-1999 гг. узначальвала аб'яднаннс «Узлёт» пры гарадскім цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцсй і падлеткаў. Член Саюза журналістаў, член Саюза пісьменнікаў Бсларусі. Аўтар кніг паэзіі “Усміхніся вятрам”, “Паспелі вішні”. Друкавалася ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова», «Работніца і сялянка», «Першацвет», «Вяселка», «Вожык» (пад псеўданімам Тася Манькоўская) і інш. Супрацоўнічае з галоўнай рэдакцыяй літаратурна-музычных праграм Бсларускага дзяржтэлерадыё.

Вершы і песні Т.Трафімавай гучаць на рэспубліканскім радыё, на нацыянальных фестывалях песні і паэзіі ў Маладзечне. Цяпер Таіса Іванаўна жыве ў Мінску.

Трафiмава Таіса Іванаўна

"Элегія вяртання Агінскага"


Боль шчымлівы па родных мясцінах
Не суцешаць чужыя куткі.
У бельведэр у “Паўночных Афінах”
Я, здаецца б, пабег напрасткі.

Настальгічныя гукі мелодый
Павядуць па сцяжынках алей.
Соннай сажалкі чыстыя воды
Чоўны-думкі пагоняць далей.

Вось альтанка – сястра адзіноты,
Мосцік, рэчка – вясковы сюжэт.
Я збіраў тут высокія ноты
І складаў свой жыццёвы санет.

Дуб вячысты ў радзімым Залессі
У Фларэнцыі мроіцца мне.
Як кружляюць буслы ў паднябессі! –
Кожны сумам душу скалане.

 

***

...Ён вярнуўся

З далёкай Фларэнцыі,-

Кампазітар...

Паўстанец...

Паэт...

Хай у бронзе

Арлінае сэрца,

Яно б’ецца

На цэлы сусвет.

 

Подых стагоддзяў

 

...Акунаюся ў вашы стагоддзі,

Марцыян,

Князь Тадэвуш, Анджэй.

Іх сузор’я

Няма прыгажэй.

Міхал,

Фелікс,

Францішак.

Агінты...

Замкі,

Пляцы,

Святліцы,

Двары-уладанні.

Іх вокам акінь ты!

Школы,

Цэрквы,

Кляштары,

Муры...

 

Дзеячоў

Найвышэйшых пасадаў

Бессмяротнымі

Помніць

Народ.

І епіскапаў,

І кашталянаў,

І сенатараў,

І ваявод,

Мужных

Гетманаў,

Маршалкаў,

Графаў...

Моц эпохі

У кожнай з дарог!

Прыадчынена мудрая

“Брама”,

Крылы выпрастаў

Белы арол!

 

О, Вялікае

Княства Літоўскае!

О, бязлітасны

Царскі ўрад!

Ракавыя

Французскія войскі,

Пласт культуры,

Гісторыі пласт.

 

***

Прыгожыя мясціны ў Маладзечне,

А мне найпрыгажэйшая адна,

Дзе ўглядаецца Агінскі ў вечнасць

І паланэзы чуюцца штодня.

З ягоным імем новы дзень вітаем

Мастацтвам, музыкай, дзеля таго,

Каб юныя агінты падрасталі,

Нашчадкі, паслядоўнікі яго.

Прыгожыя мясціны Беларусі,

А мне найпрыгажэйшая адна...

І я таму куточку пакланюся,

Куды сцяжынкі сцеляцца абрусам,

Дзе паланэзы чуюцца штодня.

 

 

Таіса Трафімава, Рыгор Сарока

 

Гімнічны спеў

Муз. Алены Атрашкевіч

 

Наш Дом і Храм – вучылішча Агінскага,

Святло душы і музыкі ўзлёт.

Ты гонар наш,

Прытулак слова блізкага,

Высокіх дум і творчасці палёт.

“І бачыць Бог –

Ёсць Музыка над намі...”

І хоць няўмольна адплывае час,

Лунае дух Агінскага вякамі

І як Анёл аберагае нас.

 

Арс лонгэ, вітэ брэвіс –

Жывая праўда музыкі бясспрэчная.

“Арс лонгэ, вітэ брэвіс –

Жыццё кароткае, мастацтва вечнае!”

 

Жыві наш храм шчасліва векі вечныя,

Патрэбны будзь дарослым і малым,

Утульным домам,

Носьбітам адвечнага,

Заўсёды цёплым,

Родным і святым.

 


Полонез "Прощание с Родиной"

В.Шарапова

Песня летит как птица вдаль,
Ведь где-то там, в тиши лесной,
Стоит у речки синей дом родной,
Где ждет меня любимая и верная,
Где тихий мой причал,
И вечером в саду из дома
Слышатся лишь звуки полонеза...

Сон в ночи несет, несет к далеким берегам
Моей любви. А там все так задумчиво и тихо,
Только волны, только свет и облака,
И мы с тобой в руке рука...

Там, на холме - высокий храм,
К нему я в детстве бегал сам.
Любил смотреть в глаза святым на образах,
И ангелы, летая, улыбались в белоснежных куполах
И слышались под сводами чарующие звуки Благовеста...

Боже, храни мой край от бед и невзгод храни,
Не дай позабыть мне, не дай,
Куда мы идем и откуда шли:
И от сохи, и от земли,
И от лугов, и от реки,
И от лесов, и от дубрав,
И от цветущих спелых трав
К своим корням вернуться должны,
К спасению души обязаны вернуться...


Сысун Ларыса Іванаўна - кіраўнік духоўна-патрыятычнага аб’яднання “Светач” пры Палацы культуры г. Маладзечна. Паэтэса.

Ларыса Сысун  "Агінскі"


Развітацца прыйшлося
з табой, краю родны,
У час паўстання,
а сэрца хацела,
Каб квітнеючым быў ты,
народ твой свабодны,
Толькі ў вырай
душа адляцела.

Уладанні свае
ў Маладзечанскім замку
На карысць я асветы пакінуў,
Уладаром быў апошнім,
гісторыі брамку
Зачыніў –  з краявідаў ён згінуў.


Але памяць нашчадкаў -
даўжэй за жыццё,
Я вярнуўся
з далёкай Фларэнцыі,
У слаўны горад, туды,
дзе штодзень – адкрыццё,
Там, дзе б’ецца
мастацтва сэрца.


Моцны дух гартавала,
натхняла яно,
Ад часоў старадаўніх
да сёння,
Яно сілы дае
і пьяніць, як віно,
У палацах пануе,
на ўлонні.

У песнях матчыных,
святах народа майго
Столькі красачак,
зорачак ззяе,
Кветку-папараць,
шчасця надзею свайго,
Ён спрадвечна шукаў
і шукае.

Ларыса Сысун  "Край сэрцу мілы"


Ну вось ён, край, так сэрцу мілы,
І песня чуецца здаля,
Прымі свайго ліцвіна-сына,
Юнацтва светлая зямля.

У Залессі кожная сцяжынка
Захоўвае мае сляды,
Дзе сэрца лепшая часцінка,
Таму імкнуся я туды.

І ў Маладзечне ў сталым леце
Я спадчыну таксама меў,
Адсюль у незваротны вырай
З душой збалелай адляцеў.

А сёння кліча бераг мілы,
Радзіма, сына сустракай!
Надам сваім нашчадкам сілы
І ўзбагачу свой родны край!


Елена Аткина  "Музыки звучание с переливом нежности ..."


«Полонез» Огинского -
С Родиной прощание,
Сердце материнское,
Полное терзания.

Время расставания,
Время неизбежности,
Музыки звучание
С переливом нежности.

Слезы одиночества,
Памяти прозрение,
Так прижаться хочется,
Да прошло видение.

Согнутые плечи,
Руки задрожали.
Время боль не лечит,
Музыка печали…


Светлана Кулакевич  "Прощание"

(Полонезу Огинского «Прощание с Родиной»)


Роняет клён листья уставший, больной
На плечи поникшие наши.
Не скоро, уж видно, вернусь я домой,
И звук расставания страшен.
И хочется плакать до боли в груди.
Отъезд – он ведь тем неизбежен,
Что там, вдалеке от любимой, найти
Приюта мне трудно надежде.
И слёзы томятся во взгляде моём,
Когда предстают предо мною
Знакомый лесок и в тиши водоём,
Обвитый осенней тоскою.
Мне Родину жалко такой оставлять:
Прелестной во все поры года.
Не знаю, как жить и тоской умирать
Вдали от любимого дома.
Вдали от родного мне сердца прожить
Не сможет мой дух и минуты!
Любимая, милая, сможешь забыть?
Ты сможешь! Ведь это не трудно.
Но что по щекам твоим слёзы бегут?
Прощание вечным не будет...

 


 

Сяржук Сокалаў-Воюш  "Развітанне з Радзімай"


Сонца прамення стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскі, край мой беларускі,
Я табе кажу на развітанне: "Да спаткання, да сустрэчы".
Я табе кажу на развітанне: "Да спаткання, да сустрэчы".

Водар закінутага саду
Ў небе зорка Мілавіца,
Таямніцы паркавых прысадаў
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроіцца і сніцца.
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроіцца і сніцца.

Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар,
І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой
На мужны бой
Мая Радзіма -- край адзіны,
Да яго з выгнання
Шлях вяртання -- шлях змагання.

Ростань на ростанях краіны.
Раніць думкі шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясціны,
І Радзімы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
І Радзімы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.

Дахі мястэчак, стрэхі вёсак,
Вежы замкаў і палацаў,
Гонкіх храмаў звонкі адгалосак
Клічуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем развітацца.
Клічуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем развітацца.

Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар,
І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой
На мужны бой
Мая Радзіма -- край адзіны,
Да яго з выгнання
Шлях вяртання -- шлях змагання.

Воі прагнуць волі,
Воля - свет і доля.
Броні звон ды коні,
Коні, кліч пагоні.
Крочым з багны ночы,
З ночы шлях прарочы.

Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар,
І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой
На мужны бой
Мая Радзіма -- край адзіны,
Да яго з выгнання
Шлях вяртання -- шлях змагання.

Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
І гучаць нябёсныя арганы,
І жывуць у сэрцы,
І зліваюцца ў гуках паланэзу.
І жывуць у сэрцы,
І зліваюцца ў гуках палнэзу.


Наталья Кривичанка  "Элегия Прощания и Встречи"

Белая Русь

2011г. от Р.Х.

1

Где ты, Замок Огинского?..

Кто нам снимет Печать?

чтоб над башнями мглистыми

лишь парить и молчать...

 

Чтобы тайными ходами

уводили Мечты,

и звучали Мелодии

неземной красоты...

 

Где ты, Замок Огинского?

эхом плыть не спеши:

сердцу хочется выстрадать

в чуткой келье души

 

эту быль Богоданную

небывалой Судьбы,

эту даль осиянную,

что лелеет следы...

 

Перед бронзовым обликом,

устремлённым в простор,

плоть становится облаком,

опадает росой...

 

Ветер, радостно плачущий,

полонезом степным

вновь гуляет на Замчище

по валам земляным.

 

 

2

Родовое Гнездо и пути от него

вечный Крест, расщепленный над Брамой...

Ты не знал на Земле никого, ничего

лучше Родины светлой, желанной.

 

И мятежность и нежность открытой души

за нее отдавая на муки,

ты прекрасным послом по дорогам спешил,

встречи все проходя и разлуки.

 

Обаяния гений, глашатай сердец,

светоч Польши, Литвы, Беларуси,

блудный сын, верный друг, милосердный отец,

ангел неги, восстания, грусти,

 

дипломат и романтик в едином лице...

Мы у Бога — немножечко боги...

И на Гербе «Огинец» в осеннем венце

листьев северных — Всадник Георгий...

 

 

3

Эти губы так страстно и ярко очерчены,

так нежны эти чистые дуги бровей,

а глаза до того синей глубью расцвечены,

что пленилось без слов сердце Музы моей...

 

А ещё – волевой подбородок причудливый,

густота бакенбардов, волнистость волос...

Клеофас – элегической, тонкой прелюдией

это имя пронзает до сладостных слез.

 

 

4

В замке разгорается камин.

Льётся скрипка, грустью охватив.

Венчики кудрявых георгин

спят в оранжереях под мотив.

 

За окошком – графа силуэт:

локоны бегут по векам глаз.

Он смычком выводит менуэт,

а потом - элегию, романс...

 

Вот иноплеменница - Луна

из-за туч над Дербами взошла,

на дворцовом парке письмена

вязью позолоченной зажгла.

 

Липы тихо плещутся листвой

над телами памятных камней.

Тени осторожной чередой

бродят вдоль ухоженных аллей.

 

Мельница застыла на реке,

жернова зерно жуют во сне.

И свечою белой вдалеке

теплится часовня на холме.

 

Звёзды – одиноких дум друзья –

музыке внимают с высоты:

будто бы любуются князья

на потомка своего черты...

 

Странность и внезапность перемен

занимают ум его в ночи.

Скрипку отложив, идёт от стен –

слушать, как в лесах кричат сычи.

 

 

Чей прозрачный образ на мосту?..

Или это просто пелена?..

Или вновь не даст ему уснуть

Изабелла – первая жена?..

 

Как блаженно мучит жизни плен:

Вечности необратимый зов,

странность и внезапность перемен,

Родины глубокий скорбный взор...

 

5

Перо и чернила,

альбомная гладь.

Какая в них сила? –

попробуй узнать...

 

Дыхание Бога

Разбудит в крови –

и Арфу восторга

и Лиру любви.

 

Птенцы вдохновенья

взлетают от гнёзд.

Лишь даль – их именья

за вехами звёзд.

 

Бессрочно, безмерно –

свобода дана.

Но Родина, вера –

вовеки одна.

 

Ответственность слова –

хранить в Небесах –

Местечка родного

и дух и очаг.

6

 

Много титулов, много имён,

и блестящих начал, и дорог,

много скорбных, счастливых времён

и земель подарил тебе Бог.

 

Но один исключительный Дар:

одержимость во имя Любви...

Труд, имущество, жизнь ты отдал –

за Славянскую правду Земли.

 

7

Местечко Молодечно,

а ныне – город мой.

Михал, лишь нитью млечной

мы связаны с тобой...

 

За цепью усыпальниц,

за кружевом балов –

Прощанья кружит танец

живую даль холмов.

 

И доживу ль – не знаю,

до призрачного дня,

когда опять здесь Замок

восстанет из огня...

 

И вдруг Наполеона

заоблачная тень

придёт сюда, чтоб снова

писать свой бюллетень...

 

А ты, откройся в тайне –

появишься один

или с голубкой-панной,

прижав её к груди?..

 

Но это – лишь фантазий

невинный лёгкий рой...

Ты третий век причастен

к Отчизне неземной.

 

8

А ты пылай, священная Лампада –

там, на Земле, средь мрака и нужды.

Я помню всё, мне ничего не надо,

но ты пути народам укажи.

 

Они мятутся в суете, недоле,

бредут во тьме, страдая и томясь.

Но ты не зря, Лампада Божьей Воли,

над голубой планетою зажглась.

 

И я был в мире странником, скитальцем,

под боевые марши шёл на смерть.

Был эмигрантом, звался иностранцем.

Да, многое случалось претерпеть.

 

Всё испытал: политику, искусства,

познал любовь прекрасных дев и жён,

порочные и праведные чувства –

друзьями и врагами окружён.

 

Ты расскажи, заветная Лампада,

хотящим знать про жизнь мою и труд:

была мне самой искренней наградой –

Святая Русь, что Белою зовут!

 

 

9

Она над пропастью веков

красивым каменным цветком

застыла...

И хочет, бедная, сказать,

не в силах глаз и губ разжать:

«Любила»...

 

Какая, спросите, из двух? –

та, чей пресветлый взгляд потух

навечно...

Обрывом клятва на кольце:

лишь имя стёртое – в венце

сердечка...

 

Откуда лихо там пришло,

и что у них произошло

с любовью?

Но всякий заданный вопрос

недоумением оброс

и болью...

 

Душа, не медли, пролетай

и уноси свой ясный рай

далече...

Ей не помочь, ей не спастись,

пока Прощанью не сплестись

со Встречей...

 

 

10

Расскажи мне про жизнь магнатов:

в чём их блеск, нищета и суть?

Для бездомных, безродных братьев

это – потусторонний путь...

 

Впрочем, ты размышлял не меньше

о безвестности и тщете...

В утешениях – безутешен,

видел смысл бытия – в Кресте.

 

...Гордый ангел поспешно вышел,

яд сомнения прихватив –

в час, когда мой магнат услышал

Кривичанки пылкий порыв...

 

11

Барокко, феерии, шествия,

баталии, чаши, балы...

Науки, чины, путешествия...

Пиров,  вдохновений столы...

 

Разъезды и аудиенции,

бесчисленных судеб река...

В сознанье – густой консистенцией

могилы, народы, века...

 

В бреду ли  так явственно кажется? –

блистает зарницей опять

Погоня Великого Княжества,

которую ввек не догнать...

 

И бродят по звездам молитвами,

все той же единой Мечтой –

Свободная Речь Посполитая,

дыханье Полячки родной...

 

 

12

- Не ряди меня в тогу святого,

только веруй: мы дети Христа,

через музыку, муку и слово –

породнились, как брат и сестра.

 

Крылья крепнут от радостной вести,

что на Бело-Червонной Руси –

неизвестной одной поэтессе

это чудо дано испросить.

 

Ты червонное золото Встречи

и Прощанья зажжённый закат.

Сосен северных ласковый вечер

дарит мне твой задумчивый взгляд.

 

Как лампада под ветром горячим

бьётся, рвётся немым языком –

ты всё краше, мятежнее, ярче,

всё смиреннее в Духе Святом.

 

Осеняю знаменьем незримым

и молю, не ревнуя, с Небес,

чтобы ты оставалась с любимым,

разделяя с ним Чашу и Крест.

 

 

13

Дворецкий колдовал над канделябрами.

И вот лучистый ореол весны

колышется над царственными прядями

беременной красавицы –  жены.

 

За окнами клубятся кудри снежные.

О Белый Край надежды и тоски!..

Но как тепло от голосочка нежного,

от лёгкого касания руки.

 

Под ликом Магдалины воздыхающей

на фоне летней огненной зари –

как горячо от тёмных глаз ласкающих,

от имени любимого: Мари...

 

14

Время длится...

Счастлив не в богатстве –

счастлив, что о Родине скорблю.

И блажен в земном суровом братстве.

Свят же тем,

что Господа люблю.

 

15

Грандиозность «Полесских Афин»

твоё сердце пленяло когда-то.

Там рождались мечты и стихи

в резиденции Мецената.

 

Вижу – бегает в ливне огней

на подмостках мальчишка кудрявый,

предваряя цепь будущих дней,

полных тайны и славы…

 

Театральные рампы не зря

в ризы счастья тебя одевали.

И была, как весна, как гроза –

авансцена, где боги играли…

 

Падал занавес, как океан,

апокалипсис возвещая…

Вижу – плачет тайком мальчуган,

героине неверность прощая…

 

Где Усадьба далёкая Муз? –

в Партитуре Полесского Рая:

постигать запредельность учусь

вдохновенного Края…

 

16

Царство полнозвучия, захват

духа – светом пламенных аккордов:

словно в зорях Ангелы летят

над морями бурными народов…

 

Путь и Храм возвышенной души,

притяженье неземной стихии –

Музыка.., которая вершит

Тишину над гребнями лихими…

 

Музыка.., какую не постичь –

без оков страдания и боли…

но и познавая, не достичь –

без свободных крыльев полной воли…

 

17

Кабинетные чары –

статьи, мемуары…

свет томления – ноты, катрены…

Невесомое тело

незримо летело

на простор – сквозь дворцовые стены.

 

Мы у Бога такие –

пылинки простые

драгоценной Пыльцы в этом мире…

Похищают чертоги –

встречают дороги,

горизонтов прозрачные мили…

 

18

Тайна познания тебя –

окутывает плоть в туманы…

Росой на томные поляны

рассыплется с рассветом дня

сладость познания тебя…

И будешь солнцем пить желанным,

лик лучезарный накреня –

негу познания меня…

 

19

Тонкий юноша – Чести избранник

и Небесного Мира посланник,

на заре своего становленья

чтивший подвиг земного служенья:

всё исполнится – рано ли, поздно,

всё свершится в судьбе твоей звёздной…

Посмотри из времён легендарных

на потомков, вовек благодарных,

улыбнись Белорусским Афинам –

этим светлым и грустным картинам,

и послушай, как музыкой птичьей

Божью ласку журавушка кличет…

 

20

Триумф, восторг – коснуться сердцем Сердца

великого, узнать высокий Час…

Я до сих пор не выберусь из Детства…

но не оно ль так связывает нас?..

 

С полынью – Сиротинушка – танцую

на пустыре гавот и полонез.

А, может, во Флоренцию родную

бегу ?... С тобою всё возможно здесь…

 

И ты для многих столь любимый, близкий,

что ревность с резвым ветром унеслась…

мой Клеофас… наш Михаил Огинский:

Легенда мира, Венценосный Князь…