Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 10 гостей онлайнВыстава-справаздача |
12.05.2011 12:50 | |||
Праца па захаванню і папулярызацыі спадчыны М-Кл. Агінскага і роду Агінскіх немагчыма без удзелу мастацкай супольнасці. Тым больш, што назіраецца яўны недахоп менавіта твораў выяўленчага мастацтва, якія б грунтоўна і яскрава раскрывалі тэму. Таму вельмі добра, што такія людзі як кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва Галіна Аляксандраўна Сушко далучаецца да працы мясцовага дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны”. У гэтыя дні ў фае трэцяга паверха Палаца культуры г. Маладзечна працуе справаздачная выстава выхаванцаў студыі. Тут дзіцячая фантазія сапраўды не мае межаў. Таму і працаваць з юнымі талентамі – вялікая адказнасць і педагагічнае майстэрства. Распавядае Галіна Аляксандраўна: - Выхаванцы нашай студыі кожны год паступаюць у профільныя мастацкія навучальныя ўстановы: у Інстытут культуры, у Акадэмію мастацтваў. Некаторыя з іх самі сталі прафесійнымі мастакамі, і ўжо працуюць па выбранаму кірунку самастойна. У гэтым годзе студыя дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва моцна памаладзела, бо амаль дзесяць выпускнікоў пакінулі яе і зараз працягваюць навучанне ў розных ВНУ. Але пачыналі дзеткі менавіта вось з такіх выстаў. Мы стараемся абудзіць у сваіх гадаванцаў фантазію, любоў да творчасці, вучым пры дапамозе вобразаў выражаць свае думкі. Лічым, што гэта вельмі важна дзеля станаўлення юных талентаў. Як гэта атрымліваецца на практыцы, можна паглядзець асабіста. На фота: Галіна Аляксандраўна Сушко з гадаванцамі студыі.
|