Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 6 гостей онлайнСпадчына Агінскіх: Плунге і Рэтавас (падарожныя нататкі) |
06.05.2011 19:25 | |||
Ужо больш за год развіваецца праект «Эпоха князя Міхала Клеафаса», распачаты Моладзевым грамадскім аб'яднаннем «Гісторыка». І амаль увесь гэты час доўжыцца міжнароднае супрацоўніцтва МГА «Гісторыка» з Музеем гісторыі і культуры імя князёў Агінскіх (Рэтавас, Літва). Сапраўды некалькі былых маёнткаў цяпер ужо вядомага нам Міхала Клеафаса Агінскага знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Літвы. А ягоныя сын (Ірэнэуш Клеафас) і ўнукі (Багдан і Міхал) зрабілі мястэчкі Рэтаў і Плунгяны знакамітымі ў ХІХ ст. асяродкамі культуры. Але зараз у Беларусі пра тыя мясціны і падзеі амаль нічога невядома. Таму не выпадкова, што шлях свой удзельнікі праекту «Супольная спадчына: род Агінскіх» скіравалі менавіта ў гэтыя мясціны. Мясціны незвычайныя для нас, бо гэта тая самая далёкая Жамойць, пра якую столькі згадак у нашай гісторыі. Рэтавас адразу ўразіў нас і парадаваў. На самым уездзе ажно дзве кавярні. У адной з іх нас чакаў смачны абед! Настрой удзельнікаў адразу палепшыўся. Ды і надвор'е спрыяла — пахмурнае неба так і не пралілося дажджом да самага нашага ад'езда на наступны дзень. Паабедаўшы мы пазнаёміліся з панам дырэктарам Рэтаўскага музея — Вітасам Руткаўскасам. Асоба пана дырэктара — вельмі натхняе: ягоным інтэлігентнасці, дасціпнасці, дабразычлівасці, юнацкай энэргіі (і ўсё гэта ў 65 гад) можа пазайздросціць кожны! Вітас нас адразу ж павез у суседні Плунге. Там мы наведалі былую сядзібу Міхала Агінскага-унука. Палац зараз рэстаўруецца, як і іншыя будынкі сядзібы. Тут мы даведаліся, што і ў Літве не ўсё добра ў галіне рэстаўрацыі, хоць наша сітуацыя куды як больш сумная... Шпацыр па сцежках шыкоўнага парку вакол сядзібы нагадаў нам наколькі чужая ў такіх месцах наша паўсюдная сылікатная плітка... Пасля парку мы наведалі касцёл, фундаваны таксама Агінскімі. Звыклы цагляны звонку ён надзвычай велічны ўсярэдзіне. У самім касцёле мы ўбачылі нечаканае — фотавыстава ў адным з нефаў распавядала пра цяжкі лёс высланых у Сібір літоўскіх сем'яў. Адной з такіх сем'яў была і сям'я нашага шаноўнага Вітаса... А потым быў яшчэ адзін касцёл. Цяпер ужо ў Рэтаве, куды мы вярнуліся бліжэй да вечара. Бажніца св.Міхаіла будавалася 20 год. Такіх незвычайных формаў мы нідзе не сустракалі. Гэта сапраўды быў арыгінальны праект і драматычны лёс пабудовы. Пачынаў будаваць князь Ірынэюш, а дабудоўваў ужо сын Богдан. Завершыўся гэты насычаны дзень у рэтаўскім Музеі — гасцінны гаспадар Вітас паіў нас гарбатай з цукеркамі і распытваў пра нашы ўражанні і планы. Пачаўся рана, але ўдзельнікі былі надзіва пунктуальныя. Ранішняя фотасесія ля музея апошняя прагулка па парку і — бывай, Рэтавас... Цяпер мы скіраваліся ў бок Балтыкі. Гэты бераг здаўна быў абжыты Агінскімі і іх суседзямі-магнатамі. Наведванне батанічнага парку ў Паланзе дапамагло нам пазнаёміцца з спадчынай яшчэ аднаго агульнага для нас роду — Тышкевічаў. Марское ўзбярэжжа выклікала безліч эмоцыяў! Ну і касцёл у Паланзе — таксама з адмысловым каларытам і цікавай гісторыяй. Для развітальнага абеду Вітас абраў таксама незвычайнае месца — бровар Юозаса. Вось так і павінен выглядаць прыдарожны сэрвіс! Сытыя і бадзёрыя мы сядалі ў аўтобус, калі такі пачаўся дождж. Яшчэ на імгненне нам паказаўся праз мокрае шкло Рэтаўскі касцёл. І вось яна — доўгая дарога да Вільні... Магутны дух тых мясцінаў і мужных руплівых людзей не пакінуў нікога з нас абыякавым. Дарэчы, вельмі ўражвае моцная традыцыя шляхецкае годнасці і адданага служэння Радзіме ў родзе Агінскіх. Бацька Міхала Клеафаса князь Андрэй Агінскі жыў у складаны час і па тым, якія ўмовы для выхаваньня ён ствараў сыну і якія парады даваў у складаных для сына сытуацыях мы можам зразумець матывы многіх учынкаў князя Міхала Клеафаса. Гэтаксама дзейнасьць Ірэнэуша Агінскага паказвае колькі высакароднасьці і імпэту здолеў перадаць яму ягоны бацька. Князь Ірэнэюш Клеафас у сваёй рэзыдэнцыі ў Рэтаве праявіў сябе руплівым гаспадарнікам. Шмат зрабіў для асьветы і эканамічнай адукацыі сялянаў (для іх ён адчыніў аграрную школу і банк). Незвычайным і ахутаным таямніцай быў ягоны ўдзел у паўстаньні 1863-64 гг. А сын Ірэнэуша Міхал Мікалай Севярын Марк Агінскі цяпер лічыцца ў Літве бацькам сучаснай літоўскай культуры. Бо гэта менавіта ён быў фундатарам Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса пачынальніка пачынальніка сучаснага літоўскага музычнага і выяўленчага мастацтва. Так да пачатку ХХ ст. зьзяў людзям род князёў Агінскіх. І мы зараз імкнемся аддаць даніну павагі і пабачыць тое зьзяньне, якое — верым — ня зьнікне ніколі! Праект адбыўся пры падтрымцы праграмы LitPro. 6 Май 2011 Атрыкул сябра рады МГА “Гісторыка” Зміцера Рагачова з афіцыйнага сайту арганізацыі. Афіцыйны сайт МГА “Гісторыка”: www.my-historica.org
|