Галерея
Поиск по сайту...
Вход на сайт
Сейчас на сайте
Сейчас 10 гостей онлайнМузы мастацтва і гісторыі сабраліся ў бібліятэцы |
28.04.2011 20:22 | |||
28 красавіка ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбыліся дзве надзвычай цікавыя імпрэзы, звязаныя з культурнай і духоўнай спадчынай як Маладзечаншчыны, так і усёй Беларусі. Тут адчынілася выстаўка дыпломных праектаў навучэнцаў ДУА “Гімназія – каледж мастацтваў г. Маладзечна”, а таксама прайшла навукова – краязнаўчая канферэнцыя пад назвай “Максім Багдановіч і яго час”, прымеркаваная да 120 – х угодкаў са дня нараджэння Максіма Багдановіча. На імпрэзы сабраліся вядучыя краязнаўцы, літаратуразнаўцы, мастакі, дзеячы культуры, госці з музея М. Багдановіча ў Мінску. Паседжанне вёў краязнаўца, аўтар і ўкладальнік шматлікіх кніжак, рэдактар альманаха “Куфэрак Віленшчыны” Міхась Казлоўскі. А ад імя руху па зберажэнню і папулярызацыі спадчыны Міхала Клеафаса Агінскага і фонда “Паўночныя Афіны” вітаў прысутных сябра праўлення фонда, 1-ы віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Сівуха. Вельмі прыемна, што сярод прац, што выстаўляліся, была і карціна Дар’і Грыб пад назвай “Залессе” (на фота). Кіраўнік гэтага дыпломнага праекта, сябра Саюза мастакоў Беларусі Мікола Віктаравіч Аўчыннікаў адзначыў, што тэма Агінскага вельмі цікавая для творчасці, і што мастакі рэгулярна выязджаюць на плянэры ў Залессе. І яшчэ раз прагучала думка пра неабходнасць мець у Маладзечна мастацкую галерэю.
|