Michał Kleofas Ogiński
Дарагія жыхары краіны Агінскага!

{jcomments on}За плячамі ў кожнага з Вас ёсць жыццёвы досвед, веды, а таксама жаданне жыць і працаваць у духоўным, культурным, а значыць бяспечным і дружалюбным грамадстве. І пакінуць гэта грамадства ў спадчыну дзецям.

Міхал Клеафас Агінскі - гэта і ёсць той знак яднання, здольны згуртаваць вакол сябе ўсіх нас, такіх розных, але падобных у імкненні зрабіць наша жыццё лепш.

Подробнее...
 
Назначаны новы дырэктар фонду
01.10.2013 03:00

Рашэннем Праўлення Мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” (пратакол № 3 ад 27.08.2013 г.) дырэктарам фонду прызначана Ляшковіч Аляксандра Чаславаўна.
А.Ч. Ляшковіч нарадзілася 7 лютага 1985 года ў вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
З 1991 года па 2002 год навучалася ў Будслаўскай сярэдняй школе імя Паўліны Мядзёлкі.
У 2002 годзе паступіла на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (спецыяльнасць “Гісторыя. Рэлігіязнаўства”), які закончыла ў 2007 годзе.
З гэтага году працавала настаўнікам гісторыі ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Крывіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа Мядзельскага раёна”.
На пачатку педагагічнай дзейнасці ўдзельнічала і атрымала перамогу ў конкурсе маладых педагогаў Мядзельшчыны “Будучы прафесіянал”. 
У 2009 годзе пераведзена на пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Дзяржаўнай установы адукацыі “Крывіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”.
Працуючы настаўнікам і намеснікам дырэктара, сістэматычна павышала кваліфікацыю ў Мінскім абласным інстытуце павышэння кваліфікацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
З 2010 года па 2012 год прайшла перападрыхтоўку на ўзроўні вышэйшай адукацыі ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” па спецыяльнасці “менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пазашкольнага выхавання і навучання” з прысваеннем кваліфікацыі “менеджар у сферы адукацыі”.
З 2012 года па 2013 год працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Будслаўская сярэдняя школа імя Паўліны Мядзёлкі”.
Са верасня 2013 года працуе выкладчыкам грамадскіх дысцыплін у Дзяржаўнай установе адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж  імя Міхала Клеафаса Агінскага”

 
Быть лучшими – большая ответственность!
09.11.2010 12:39

{jcomments on}Владимир Сивухо (слева)Молодечненское отделение Минского столичного союза предпринимателей и работодателей наращивает свой авторитет конкретными делами, ищет и находит новые формы работы, успешно встраивается в русло социально-ответственного ведения бизнеса. Эта структура, руководимая 1-ым вице-председателем ОО «МССПиР» Владимиром Леонидовичем Сивухой и его заместителем Сергеем Анатольевичем Олейниковым вплотную занимается и культуными проектами. Популяризация наследия Михала Клеофаса Огинского - одна из главных задач наших бизнесменов.

Подробнее...
 
Дакументы вяртаюцца
09.01.2011 12:30

{jcomments on}Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культурыВяртанне народу гістарычнай спадчыны – праца крапатлівая, цікавая і вельмі адказная. Тым больш гэта важна для нашай краіны, бо Беларусь – маладая дынамічная дзяржава з багатай гісторыяй і традыцыямі. І дзякуючы такім людзям, як дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь Зінаіда Лявонаўна Кучар, да нас вяртаюцца невядомыя старонкі жыцця Міхала Клеафаса Агінскага. Прычым, старонкі ў прамым сэнсе гэтага слова.

 

 

Тэматыкай Агінскага, важнай як для ўсёй Беларусі, так і для нашай Маладзечаншчыны, Зінаіда Лявонаўна шчыльна займаецца ўжо больш чым 10 год. І гэта праца, а таксама добрыя навуковыя стасункі далі свой вынік: беларусы нарэшце на свае вочы могуць пабачыць, сістэматызаваць і вывучыць дакументы, што распавядаюць пра жыццё Міхала Клеафаса Агінскага. Такую магчымасць нашым навукоўцам і грамадзкасці прадставіў Расійскі архіў старажытных актаў, перадаўшы электронныя копіі з свайго фонду. З гэтай нагоды Зінаіда Лявонаўна Кучар распавядае:

- Шмат тэкстаў напісана асабістым сакратаром Агінскага Леанардам Ходзькам. Вядома і цалкам лагічна, што больш усяго ў архіве менавіта нотных лістоў. Але вялікае месца займае падборка візітак, якая зараз апрацоўваецца на кампутары, а таксама лісты з гербам роду Агінскіх “Агінец”.

Зінаіда Лявонаўна прадэманстравала і некалькі цікавых дакументаў: ліст з контурам дзіцячай ступні (чыя гэта ножка – пакуль што невядома), зашыфраваныя запісы, календары таго часу. З таго, што ўжо ўдалося сістэматызаваць, большая частка ўяўляе сабой дзелавую, афіцыйную перапіску. А вось аматарам сенсацый прыйдзецца быць сціплымі – асабістае жыццё Агінскага застаецца таямніцай гэтага чалавека. Зінаіда Лявонаўна дзеліцца сваімі уражаннямі:

- Так, “белыя плямы” у асэнсаванні жыцця нашага славутага земляка ўсё ж застаюцца. Бракуе партрэтаў як самаго Агінскага, так і яго сям’і. Хаця зараз вядзецца праца па капіяванні з дапамогай сучасных лічбавых тэхналогій пяці карцін па тэматыцы Агінскага. Хутка яны будуць выстаўлены ў Крулеўскім (Каралеўскім) замку ў Варшаве, а затым стануць часткай экспазіцыі музея ў Залессі.

У гэтым рэчышччы, як заверыла Зінаіда Лявонаўна, прынясе вялікі плён і супрацоўніцтва з маладзечанцамі. Бо мала яшчэ дзе вядзецца такая праца па папулярызацыі спадчыны Міхала Клеафаса Агінскага. Ды і нашы творцы – музыканты, мастакі, паэты, пісьменнікі, краязнаўцы з нецярпенням чакаюць новых цікавых звестак. Каардынуе іх дзейнасць мясцовы дабрачынны фонд “Паўночныя Афіны”.

 

 

На фота: Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь Зінаіда Лявонаўна Кучар, 1-ы віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Леанідавіч Сівуха і кіраўнік паэтычнага аб’яднання “Агмень” пры Палацы культуры г. Маладзечна Таццяна Атрашэнка знаёмяцца з дакументамі, датычнымі Міхала Клеафаса Агінскага.

 
Накіраванасць на вынік і ініцыятыву
09.11.2010 12:23

{jcomments on}Ф.А. Дамаценка, старшыня райвыканкамаПадвышэнне дабрабыту насельніцтва, стабільнае паступальнае развіццё рэгіёну, фармаванне прывабных умоў для гаспадарання – вось тыя кірункі, па якіх працуе кіраўніцтва нашага раёна. І тыя ініцыятывы, што спрыяюць гэтым мэтам, ні могуць быць не запатрабаванымі.

З нагоды абмеркавання перспектыў далейшага развіцця сферы турызму, а таксама ўкаранення ў гаспадарку Маладзечаншчыны рэсурса- і энергазберагаючых тэхналогій і адбылася сустрэча прадстаўнікоў грамадзкасці і бізнесу са старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Фёдарам Аляксандравічам Дамаценка. У сустрэчы бралі удзел

 

Подробнее...
 
« ПерваяПредыдущая123СледующаяПоследняя »

Страница 1 из 3