Новости
САКРАТАР М.К.АГІНСКАГА ЛЕАНАРД ХОДЗЬКА: ФАКТЫ БІЯГРАФІІ PDF Печать
24.05.2014 00:00

Ужо два гады сябры  дабрачыннага  фонду  “Спадчына М.К.Агінскага” працуюць у вёсцы Аборак – на радзіме асабістага сакратара М.К.Агінскага Леанарда Ходзькі. Мы шчыруем на тэрыторыі былога касцёла Св.Роха, дзе знаходзіцца склеп-пахавальня роду Дэдэркаў-Ходзькаў. Мэта сяброў фонду – ператварыць гэты гістарычны лапік зямлі з агульнавясковага сметніка ў агульнавясковы астравок гістарычнай памяці і культурнага баўлення часу. Акрамя гэтага  Аборак уключаны ў турыстычны маршрут “ Шляхамі культуры Агінскіх” і трэба каб сюды не сорамна было прывезці гасцей і з Беларусі, і з-за мяжы.
На фота – так выглядаў касцёл Св.Роха ў Аборку.
За гэтыя два гады зроблена немала: вывезены тоны смецця,высечаны кусты, выкарчавана пустазелле, якое атачала тэрыторыю касцёла, сабраны каменныя пліты з імёнамі чальцоў слыннага роду, добраўпарадкаваны  магілы ўдзельніка паўстання К.Каліноўскага адмірала Яна Канаржэўскага і яго сыноў (за апошнюю справу шчырая падзяка  байцам пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада МНС).Увогуле мы б нічога не зрабілі без дапамогі СВК “Палачаны” і асабіста намесніка старшыні І.А.Ясевіча ,старшыні сельсавета  Ўл.П.Станкевіча ,вучняў,настаўнікаў і кіраўнікоў Палачанскай СШ, прыхаджан касцёла Св.Роха, жыхароў в.Аборак і  многіх іншых неабыякавых людзей. Гэта тэма асобнага артыкула.

Подробнее...
 
Итоги подведены. Планы намечены. PDF Печать
23.05.2014 00:00

Расширенное заседание правления местного благотворительного фонда «Наследие Михала Клеофаса Огинского», которое прошло 22 мая, было посвящено подведению итогов работы за год и планированию будущих мероприятий.
В обсуждении вопросов приняли участие директор фонда Александра Лешкович, а также некоторые члены правления: Леонид Сивухо, Валерий Бурень, Татьяна Ганич, Сергей Алейников и другие. «Ветераны» организации познакомились с новичками, -- людьми, которые познакомились с работой по увековечению наследия Михала Клеофаса Огинского совсем недавно.
Среди главных направлений деятельности фонда члены правления и волонтёры отметили туристическое, производство сувенирной продукции, развитие волонтёрского движения и рекламу организации в СМИ. Всё это поможет достойно встретить 250-летний юбилей автора знаменитого полонеза «Прощение с Родиной».
На фото. С отчётным докладом выступает директор фонда Александра Лешкович.

 
Запрашаем на размову PDF Печать
17.05.2014 00:00

У чацвер, 22 мая ў музычным каледжы імя Міхала Клеафаса Агінскага адбудзецца пашыранае пасяджэнне праўлення мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага”.
Пачатак у 18.00.
На пасяджэнні будуць падведзены вынікі работы за мінулы год і абмеркавана праграма будучых мерапрыемстваў.
На пасяджэнне запрашаюцца члены праўлення і актыў фонду.
Дырэктар фонду Аляксандра Ляшковіч. тэл. +375 29 264-41-84

 
Келіх Агінскага PDF Печать
09.05.2014 00:00

Заснавальнік творчай майстэрні «Іслач» Васілій Рубцоў з Ракава аднавіў на Валожыншчыне вытворчасць сувенірных вырабаў са шкла і крышталя. Нядаўна тут выпусцілі рэчы з выявай герба роду Агінскіх. Нядаўна майстар наладзіў супрацоўніцтва з Маладзечанскім мясцовым дабрачынным фондам «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага».
Па словах В.В. Рубцова, творчая майстэрня была створана невыпадкова. Недалёка ад Ракава, у Налібоках, яшчэ ў ХVIII стагоддзі дарагое шкло выраблялася на мануфактуры Радзівілаў. Прадукцыя мануфактуры ўпрыгожвала пакоі прадстаўнікоў самых вядомых і магутных магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Ішла яна таксама і на экспарт. З Налібоцкага шкла нават выраблялі лабараторнае абсталяванне для Віленскай акадэміі.
У майстэрні, якой кіруе Рубцоў, ужо выраблены келіхі, кубкі, бакалы і іншыя рэчы з выявай герба роду Агінскіх. Тэхналогія вытворчасці даволі складаная. Але майстар упэўнены, што арыгінальныя вырабы паспрыяюць росту цікавасці беларусаў да сваёй гісторыі.
Алег БЯГАНСКІ. Фота АЎТАРА.

 
Да юбілею кампазітара - разам PDF Печать
26.04.2014 00:00

Нядаўна, каб абмеркаваць сумесныя планы па ўвекавечанні спадчыны М.Кл. Агінскага і роду Агінскіх, члены праўлення мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” сустрэліся з актывістамі Вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.
У час сустрэчы прадстаўнікі 3-сектару падзяліліся вопытам і дасягненнямі ў грамадзкай дзейнасці. У прыватнасці, валанцёры фодну расказалі аб добраўпарадкаванні месцаў пахавання адміралаў Канаржэўскіх, а таксама тэрыторыі вакол былога касцёла ў Аборку (гэта вёска звязана з сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага Леанардам Ходзькай).
У сваю чаргу, вілейчане распавялі пра краязнаўчыя маршруты, распрацаваныя імі і звязаныя з жыццём і дзейнасцю аўтара паланэза “Развітанне з Радзімай”.
Вынік сустрэчы – шэраг мерапрыемстваў з нагоды 250-гадовага юбілею Міхала Клеафаса Агінскага вілейчане і маладзечанцы правядуць разам.
На фота: Да юбілею кампазітара – разам.

 
« ПерваяПредыдущая11121314151617181920СледующаяПоследняя »

Страница 11 из 39