25.09.2016 03:00 |
24 верасня, напярэдадні 251 гадавіны з дня народзінаў кампазітара і палітыка М. К. Агінскага, у музеі-сядзібе ў Залессі адбыўся касцюміраваны баль "Поры году". Імпрэзу дапамаглі падрыхтаваць і правесці сябры грамадскай арганізацыі "Гісторыка" з Менска. Музычнае суправаджэнне ажыццяўляў ансамбль класічнай музыкі "Вытокі" пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова. На баль у маёнтак з'ехаліся госці з розных куточкаў Беларусі, а таксама з Літвы ды Польшчы. У залескай сядзібе М.К. Агінскага сёлета ўпершыню прайшоў касцюмаваны баль, або баль масак пад назвай “Поры года”. Гэта азначае, што госці балю павінны былі паклапаціцца пра аздабленне свайго вечаровага строю прадметамі, якія наводзяць на думкі пра пэўную пару года. Такая тэма балю часта выкарыстоўвалася і ў даўніну... Балі былі адзіным публічным мерапрыемствам, дзе можна было патанцаваць і павесяліцца ў шырокім коле. У звестках аб гісторыі свецкіх баляў у Рэчы Паспалітай у ХVІІ-ХVІІІ стст. можна знайсці такія вось паведамленні:
|
Подробнее...
|
|
12.08.2016 13:45 |
З 10 па 30 жніўня ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) праходзіць выстава аўтарскіх эксклюзіўных трыкатажных мадэляў “Свой стыль” дызайнера Людмілы Хрол .
Праект падрыхтаваны ў межах Рэспубліканскай акцыі “Маладзечна – культурная сталіца Беларусі 2016 года” пры ўдзеле Маладзечанскага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага”, сябрам якога з’яўляецца аўтар. На выставе прадстаўлены лёгкае адзенне, сумкі, аксэсуары, верхняе адзенне.
Людміла Хрол нарадзілася ў горадзе Маладзечна. Прафесійную адукацыю атрымала на вучэбна-вытворчым камбінаце пры швейнай фабрыцы “Бярозка” па спецыяльнасці “краўчыха верхняга мужчынскага, жаночага і дзіцячага адзення”. Працавала манекеншчыцай, лекальшчыцай эксперыментальнай лабараторыі названага прадпрыемства, закройшчыцай атэлье “Золушка” пры заводзе “Электрамодуль”, а таксама ў атэлье прадпрыемства “Хайбел”. У цяперашні час – вольны майстра, мастак- дызайнер. Персанальныя выставы аўтара праходзілі ў розных гарадах краіны.
Кантактны тэлефон:
(8029) 260-69-69 (мастак-дызайнер Людміла Хрол)
Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)
Тэл. / факс: 327-26-12
Час працы: 11.00-19.00.
Выхадныя: субота, нядзеля
Уваход вольны
|
Подробнее...
|
12.08.2016 03:00 |
Актыў Мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” і калектыў рэдакцыі “Маладзечанскай газеты” глыбока смуткуюць з прычыны смерці свайго сябра – члена Праўлення фонда, мастака і грамадскага дзеяча, кіраўніка аграсядзібы “У Іванавіча”, Рашэтнікава Аляксандра Іванавіча і выказваюць глыбокае спачуванне і блізкім нябожчыка. |
02.07.2016 03:00 |
С 18 июня по 15 июля в музее-усадьбе М.-К. Огинского в Залесье Сморгонского района проходит выставка “Па слядах Вялікага княства Літоўскага” художника из Молодечненского района Александра Решетникова. Об этом Край.бай рассказала научный сотрудник музея-усадьбы Татьяна Клещенок. По словам собеседницы портала, Александр Решетников долгое время работал на руководящих должностях. А сейчас живет в собственной агроусадьбе в деревне Повязынь Молодечненского района. Молодечненский художник Александр Решетников. – После того, как вышел на пенсию, Александр Решетников открыл в себе талант художника. Поначалу он много копировал, а сейчас рисует в основном в смешанных техниках, – пояснила Татьяна Клещенок. В Залесье Александр Решетников выставляет 33 работы, на трех из них – Залесье, на одной – портрет Михала Клеофаса Огинского. Также на выставке представлены портреты князей Великого княжества Литовского.
|
Подробнее...
|
02.07.2016 03:00 |
Мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» арганізаваў добраўпарадкавання корпуса былога кляштара трынітарыяў, што знаходзіцца на тэрыторыі станказавода. Валанцёры арганізацыі два разы талакой збіралі і выносілі друз з памяшканняў аднаго з самых старажытных будынкаў Маладзечна, які захаваўся да нашага часу. Работа будзе працягвацца. Валанцёры за працай. — Кляштар у 1762 годзе пабудавалі дзед аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай» Тадэвуш Агінскі і яго жонка Ізабэла з роду Радзівілаў, — расказаў член праўлення фонду Валерый Бурэнь. – Яны ж даставілі сюды мошчы святых і іншыя рэліквіі. Ёсць меркаванне, што Ізабэла пахаваная або ля сцен кляштара, або ў падзямеллі. Такім чынам, будынак непасрэдна звязаны з родам Агінскіх. Вось чаму ён павінен быць захаваны і стаць знакавым турыстычным аб’ектам і адным з сімвалаў нашага горада. У перспектыве тут можа ўзнікнуць музей.
|
Подробнее...
|
|
|
|
|
Страница 2 из 39 |