Новости
Верхнi Горад
16.02.2015 09:32

афиша

У гонар 250-ці годдзя са дня нарадження Міхала Клеафаса Агінскага, канцэртная зала “Верхні горад” запрашае на канцэртную праграму “Музычны летапіс роду Агінскіх”. Вас чакае не столькі канцэрт, колькі… музычна-дакументальны касцюмаваны спектакль. Дакументальны – таму што вы пачуеце не прыдуманыя аповеды, а дакладныя звесткі. Касцюмаваны – таму што ўсе артысты, пачынаючы з духавога квартэта “Riviera”, будуць апрануты ў адпаведнасці з эпохай. Галоўным героем стане знакаміты род Агінскіх – старадаўні, разгалінаваны, сярод розных пакаленняў якога было і ёсць нямала музыкантаў і кампазітараў. Летапісец будзе складаць пра іх мемуары, а іх уласныя думкі і пачуцці данясе музыка, якую яны стваралі.

11 сакавіка 2015 года ў 19.00. канцэртная зала “Верхні горад” (пл. Свабоды, 23а).

Касса: 8 (017) 327 39 44; 8 (044) 577 39 24

Даведкі па тэлефоне: 8 (017) 327 35 84

http://www.kvitki.by/ru/event/24430

http://kassy.by/index.php?event_id=2199

 
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына рода Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства»
07.02.2015 03:00

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

культуры і мастацтваў»

Установа адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя. М.К. Агінскага»,

Маладзечанскі Мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага»

21-22 кастрычніка 2015 года

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

«Культурная спадчына рода Агінскіх

і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства»

Паважаныя калегі!

21-22 кастрычніка 2015 года адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына рода Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства», прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння выдатнага кампазітара, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага і з нагоды аб’яўлення ЮНЭСКА 2015 года Годам М.К. Агінскага.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Грамадска-палітычная, навукова-творчая дзейнасць рода Агінскіх;
  • Мастацка-творчая дзейнасць М.К. Агінскага;
  • Матэрыяльная і духоўная спадчына рода Агінскіх у Беларусі, Літве, Польшы, Расіі і іншых краінах;
  • Развіццё міжкультурнага дыялога праз прызму рэпрэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны рода Агінскіх;
  • Развіццё творчай асобы ў кардынатах эпохі XVIII-XIX стст.;
  • Светапоглядная парадыгма М.К. Агінскага;
  • Грамадзянскія ініцыятывы па шанаванню памяці М.К. Агінскага;
  • Выкарыстанне спадчыны княжскага рода Агінскіх у ідэйна-выхаваўчай дзейнасці.
Подробнее...
 
Встреча с представителями благотворительного фонда "Наследие Михала Клеофаса Огинского"
07.02.2015 03:00

6 февраля ученики Красненской средней школы Молодечненского района встретились с представителями  Молодечненского Местного благотворительного фонда "Наследие Михала Клеофаса Огинского", основной деятельностью которого является сохранение, возрождение и популяризация историко-культурного наследия рода Огинских.
Основателями фонда являются УО "Молодечненский государственный музыкальный колледж имени М.К. Огинского" (директор – заслуженный деятель культуры РБ Григорий Семёнович Сороко) и первый вице-председатель ОО «Минский столичный союз предпринимателей и работодателей», директор ЧУП «Электроника и диагностика» Владимир Леонидович Сивухо (на фото в центре).

Владимир Леонидович Сивухо  рассказал ребятам  о том,  что на базе фонда создан молодёжный центр, целью которого является связь с молодёжными общественными объединениями, учреждениями образования и организация внешкольной деятельности, направленная на раскрытие творческого потенциала, социальной адаптации, воспитание у подрастающего поколения любви и уважения к своей стране, ее истории, культуре, традициям, родному языку путём проведения разнообразных мероприятий.
Информация размещена на сайте Красненской школы:
http://krasnoesh.com/index.php?option=com_content&view=article&id=349:-----q---q&catid=47:2011-09-18-18-22-50

 
УВАГА: МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ
25.01.2015 03:00

Маладзечанскі Мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў запрашаюць прыняць удзел ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Культурная спадчына роду Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства», прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Канферэнцыя пройдзе ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя. М.К. Агінскага ў кастрычніку 2015 года (аб канчатковай даце «Маладзечанская газета» паведаміць пазней).

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • грамадска-палітычная, навукова-творчая дзейнасць рода Агінскіх;
  • мастацка-творчая дзейнасць М.К. Агінскага;
  • матэрыяльная і духоўная спадчына рода Агінскіх у Беларусі, Літве, Польшы, Расіі і іншых краінах;
  • развіццё міжкультурнага дыялога праз прызму рэпрэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны рода Агінскіх;
  • развіццё творчай асобы ў каардынатах эпохі XVIII-XIX стст.;
  • светапоглядная парадыгма М.К. Агінскага;
  • грамадзянскія ініцыятывы па шанаванню памяці М.К. Агінскага;
  • выкарыстанне спадчыны княжскага рода Агінскіх у ідэйна-выхаваўчай дзейнасці.
Подробнее...
 
Оперу «Михал Клеофас Огинский. Неизвестный портрет» представили на фестивале в Бресте
24.01.2015 03:00

Калектывы Маладзечанскага маладзёжнага музычнага народнага тэатра і сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага ў Брэсце паказалі оперу «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт», створаную да 250-годдзя з дня кампазітара.
Канцэрт праходзіў у рамках ХХVІІ фестывалю класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары». Прычым паўнавартасную оперную пастаноўку жыхары абласнога цэнтра ўпершыню ўбачылі менавіта ў выкананні маладзечанцаў.
Маладзечанцы на фестывалі выступалі двойчы – 10 студзеня яны паказалі оперу, а назаўтра сімфанічны аркестр выканаў творы нашага земляка-беларуса, а цяпер піцерскага кампазітара Леаніда Левашкевіча. У суправаджэнні аркестра выступілі таксама вядомыя нашы салісты Андрэй Саўчанка і Валянцін Сухадолец.

Подробнее...
 
« ПерваяПредыдущая12345678910СледующаяПоследняя »

Страница 8 из 39