Новости
К друзьям с концертом
01.04.2015 10:57


Всё шире становится круг друзей за пределами страны.

С 26 по 28 марта стараниями активистов Фонда была организована и успешно завершилась поездка группы детей и преподавателей молодечненской СШ №14 по городам Литвы и Польши.

Итогом визита в дружественную Республику Польшу стало подписание договора о дружбе и сотрудничестве между Молодечненским местным благотворительным фондом «Наследие М.К.Огинского» и правлением гмины Вискитки.
Кроме того, во время проведения круглого стола с участием администрации гмины, директоров школ и гимназии, достигнуты предварительные договорённости в направлении дальнейшего сближения и поиска путей сотрудничества между образовательными учреждениями обеих сторон диалога.

Подробнее...
 
Увлечение, арт-терапия, поиск себя и профессия…
29.03.2015 03:00

Студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва споўнілася 60 гадоў. Заняткі ў студыі для многіх – гэта пошук сябе, захапленне, арт-тэрапія і крок у прафесію.
На ўрачыстасць у Палац культуры прыйшлі былыя і цяперашнія вучні, а таксама адкрыліся дзве тэматычныя выстаўкі.
Гісторыя студыі звязана з вядомымі імёнамі творчых асоб Маладзечаншчыны — Ядвігі Раздзялоўскай, Кастуся Харашэвіча, Сямёна Кісяля, Эміра Асановіча, Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага, Пятра Дзёмава, Анатолія Акуліка і многіх іншых. Званне «народная» студыя атрымала 35 гадоў таму.
Як правіла, яе кіраўнікамі становяцца былыя выхаванцы. Галіна Сушко (на здымку) кіруе студыяй трынаццаты год. Яна – член праўлення мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага”. У свой час Галіна займалася ў мастака Пятра Дзёмава.
— Самае важнае, чаму мяне навучыў педагог, — мець уласны погляд у жыцці і творчасці, — гаворыць Галіна Аляксандраўна. – І я таксама стараюся перадаць гэта сваім вучням.

Подробнее...
 
Сустрэча ў пасольстве
22.03.2015 03:00

Прыхільнікі творчасці Міхала Клеафаса Агінскаўа ў чарговы раз сабраліся, каб абмеркаваць праграму святкавання 250-годдзя віднага грамадскага і палітынага дзеяча, дыпламата, кампазітара і музыканта.
Выступае “Trio de Vilna”.
За круглым сталом у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі, у дзень святкавання 25 гадавіны аднаўлення яе незалежнасці (11 сакавіка), сустрэліся прадстаўнікі Мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага”, грамадскай арганізацыі “Беларускі фонд культуры”,  Моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка”, музею-сядзібы Агінскага ў Залессі, турыстычнай кампаніі “Бізнес-цэнтр саюз-партнёр”, трыа “Вытокі”. Каардынатарамі круглага стала выступілі Вітас Руткаўскас – дырэктар Рэтаўскага культурна-гістарычнага музею Агінскіх і Рыгор Сарока – дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжу імя Агінскага.

Подробнее...
 
Візіт да польскіх сяброў
17.03.2015 03:00

У нядзелю, 7 сакавіка, скончыўся працоўны візіт у гміну Віскіткі (Польшча) дэлегацыі дабрачыннага фонду “Спадчына М.К. Агінскага” на чале са сустрашынёй Сівухам Уладзімірам Леанідавічам. Галоўнай нагодай стала ўрачыстае ўручэнне войту гміны Пану Мястоўскаму карціны з выявай палаца Сабаньскіх у Гузуве, працы неверагоднай дакладнасці і прыгажосці. “Аўтар гэтага высокамастацкага твора – малады беларускі мастак Іван Пятручык. – распавядае Уладзімір Леанідавіч, – Ён жа быў і нашым кіроўцам, і нашым кавалачкам сонейка ў пахмурай Польшчы!”

Варта дадаць, што Іван ужо 11 год з’яўляецца інвалідам-вазочнікам, што мала замінае яму ў самаразвіцці, адукацыі і творчасці. Дзякуючы фонду, хлопец стала пачаў цікавіцца жыццём і дзейнасцю М. К. Агінскага: “Палац Сабаньскіх у Гузуве – гэта толькі першая праца з цыклу “Уладанні роду Агінскіх”, – кажа мастак. – Замалёўкі Н. Орды дапамогуць мне ў акварэлі напісаць іншыя палацы і паркавыя ансамблі гэтага княжацкага роду”.

Подробнее...
 
Концерт в Залесье
07.03.2015 03:00

14 марта в концертном зале Залесской усадьбы Огинских состоится концерт коллектива "Классик-авангард" в 14.00. Приглашаем.

 
« ПерваяПредыдущая12345678910СледующаяПоследняя »

Страница 7 из 39