Новости
“Матэрыял для выставы збіраў пяць год”. У Вілейцы паказваюць фотапраект, прысвечаны Міхалу Клеафасу Агінскаму
23.08.2015 03:00

Прымеркаваны ён да 250-годдзя з дня нараджэння знакамітага кампазітара і палітычнага дзеяча.
Пазнаёміцца з праектам можна ў выставачнай зале імя Сілівановіча. Тут 7 жніўня адкрылася фотавыстава Міхаіла Крыжаноўскага “Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці”.
На ёй выстаўлена каля 60 прац. Ёсць як рэпартажнае, так і партрэтнае фота. А таксама інсталяцыі, у якіх з’яднаны жывапіс і камп’ютарная графіка. На адкрыцці выставы ў Вілейцы. Фота забяспечана Міхаілам Крыжаноўскім.
На выставе паказаныя помнікі гісторыка-культурнай спадчыны Агінскіх: ансамбль былога маёнтка Агінскіх пачатку 19 стагоддзя ў Залессі, рэшткі маёнтка Ганута ў вёсцы Ручыца на Вілейшчыне. Ёсць працы, прысвечаныя мясцінам Агінскіх на тэрыторыі суседняй Літвы. Побач – прыгожыя краявіды і партрэты сучаснікаў, якія займаюцца адраджэннем культурнай спадчыны роду Агінскіх.

Подробнее...
 
На парадку дня – стварэнне аргкамітэта
17.08.2015 03:00

250-годдзе Міхала Клеафаса Агінскага трэба сустрэць годна. Неабходна паказаць, што памяць пра аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай» і яго паплечнікаў у раёне захоўваецца і шануецца. У гэтым перакананы дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа, старшыня праўлення мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына М.-К. Агінскага» Рыгор Сарока.
Аляксандр Яхнавец і Рыгор Сарока. Фотаздымак зроблены на тэрыторыі часткова адноўленага месца пахавання сям’і Ходзькаў-Дадэркаў у Аборку.

Подробнее...
 
Тое-сёе аб Залессі Міхала Клеафаса Агінскага
14.08.2015 03:00

 

Як нярэдка бывае ў архіўных росшуках: шукаеш адно, а знаходзіш другое. Вось і я, шукаючы ў Маладзечанскім занальным архіве матэр’ялы аб вёсцы  Аборак, натрапіў на справы аб продажы зямлі і землеўпарадкаванні ў маёнтку Залессе ў 1920-х гадах. Паколькі Аборак мяне цікавіў як радзіма асабістага сакратара М.К. Агінскага Леанарда Ходзькі, то цікава было б даведацца, што ж адбывалася і ў былым  маёнтку самога Мікала Клеафаса. Наколькі мне было вядома, ў гэты час Залессем валодаў Генрык Высоцкі, прапраўнук дачкі М.К. Агінскага Эмы. Але, згодна з дакументамі Ашмянскага павятовага стараства, афіцыйна гаспадарамі Залескага маёнтка лічыліся прадстаўнікі абедзьвюх захаваўшыхся ліній нашчадкаў Агінскага: як Генрык Высоцкі, нашчадак Эмы, так і Юзаф Залускі, нашчадак старэйшай дачкі Міхала Клеафаса  – Амеліі. Іх інтарэсы пры продажы зямельных надзелаў прадстаўляў нейкі Вацлаў Садоўскі, магчыма упраўляючы маёнткам, бо месцам жыхарства меў менавіта Залессе.
Невядомая альтанка ў Залессі.

Подробнее...
 
Студэнты БНТУ распрацавалі новы праект замчышча Агінскіх у Маладзечне. Калі знойдуць грошы хоць на штосьці? (“Рэгіянальная газета”).
04.08.2015 03:00

Ці мае шанец на рэалізацыю праект па забудове пляцоўкі, дзе раней месцілася замчышча Агінскіх? Чым ён адметны?
Трое сёлетніх выпускнікоў архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта распрацавалі праект мемарыяльнай сядзібы гісторыка-культурнага цэнтра ў Маладзечне. Фактычна – праект рэканструкцыі замчышча Агінскіх, паколькі месцам абрана менавіта гэтая пляцоўка каля горада.
Адна з ілюстрацый праекта. Фота забяспечана Дыянай Булдык
Для маладзечанкі Дыяны Булдык, мінчанкі Таццяны Смяян і бабруйчаніна Аляксея Дзмітрука гэты сумесны праект стаў дыпломнай працай.


Подробнее...
 
1 августа состоится открытие мемориальной доски в честь 250-летия Огинского
24.07.2015 03:00

Это произойдет в историческом центре Минска: в Верхнем городе состоится торжественное официальное открытие уникальной достопримечательности – музыкальной скамьи и мемориальной доски, которые будут установлены в канун празднования 250-летнего юбилея великого государственного и общественного деятеля, знаменитого композитора Михала Клеофаса Огинского. Мероприятие пройдет с участием государственных и общественных деятелей, представителей международного и белорусского сообщества, членов Ротари клуба, фонда «Чистое действие», СМИ и других заинтересованных лиц. Начало: в  19.00
Открытие  будет приурочено к апогею музыкальных вечеров классической музыки под отрытым небом, организованных фондом «Идея», когда на площади Свободы пройдет масштабная презентация, посвященная 250-летию со дня рождения Михала Клеофаса Огинского. Минчанам будет представлена интерактивная программа от ансамбля старинной музыки «Кантабиле» и проекта «Эпоха князя Михала Клеофаса», которая включит танцы, инструментальные композиции, романсы, музыку учителей и последователей композитора, костюмированный бал XIX века и другие сюрпризы от организаторов.
Приглашаем всех желающих присоединяться!
Контактное лицо – Юлия Свирко (+375-29-668-68-77).

 
« ПерваяПредыдущая12345678910СледующаяПоследняя »

Страница 5 из 39