19.05.2011 12:45 |
18 марта в малом зале Дворца культуры г. Молодечно прошла духовно-просветительская конференция на тему «Белорусы: вчера – сегодня – завтра». Конференция проходила в рамках программы «Белорусы и семья», а организовали её духовно-патриотическое объединение «Светоч» и отдел по делам молодёжи Молодечненского райисполкома.
На конференции о демографической ситуации в Беларуси, о генезисе белорусской нации, о роли семьи в воспитании детей, о духовности и влиянии СМИ, о наследии М.-Кл. Огинского выступили: Жанна Фёдоровна Ангерчик, главный специалист отдела по делам молодёжи райисполкома, студент БГУ Андрей Кириличев, руководитель духовно-патриотического объединения «Светоч» Лариса Ивановна Сысун, преподаватель отделения декоративно-прикладного искусства музыкального училища им. Михала Клеофаса Огинского Наталья Червонцева и студентка этого училища Юлия Раковская, заместитель директора детского сада д. Олехновичи Серпейко Мироида Ивановна, протоиерей отец Николай Савчук, психолог Марина Иосифовна Волоскович.
|
Подробнее...
|
|
17.05.2011 17:49 |
У Маладзечне запрацуе адзіная дыспетчарская служба па агратурызму, якая дазволіць напоўніць патокам турыстаў месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Міхала Клеафаса Агінскага і ўсяго роду Агінскіх. Але дзеля гэтага патрабуецца каардынацыя працы як дзяржаўных органаў, так і прыватнай ініцыятывы.
Менавіта тэме каардынацыі сумесных дзеянняў дзеля далейшага развіцця агратурызму на Маладзечаншчыне і была прысвечана размова ў аддзеле фізічнай культуры, спорта і турызма Маладзечанскага райвыканкама. Сустрэча адбылася па іныцыятыве гаспадароў аграсядзіб раёна і прайшла з удзелам начальніка аддзела фізічнай культуры, спорта і турызма Мікалая Ўладзіміравіча Шрымфа, галоўнага спецыяліста Аляксандра Мікалаевіча Туронка, старшыні савета па агратурызму Аляксандра Іванавіча Рашэтнікава, 1-га віцэ-старшыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзіміра Леанідавіча Сівухі, дырэктара ТАА “Успешнострой” Ігара Леанідавіча Ржачыцкага, прадпрымальніка Руслана Аляксандравіча Кісялёва.
|
Подробнее...
|
12.05.2011 12:50 |
Праца па захаванню і папулярызацыі спадчыны М-Кл. Агінскага і роду Агінскіх немагчыма без удзелу мастацкай супольнасці. Тым больш, што назіраецца яўны недахоп менавіта твораў выяўленчага мастацтва, якія б грунтоўна і яскрава раскрывалі тэму. Таму вельмі добра, што такія людзі як кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва Галіна Аляксандраўна Сушко далучаецца да працы мясцовага дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны”.
У гэтыя дні ў фае трэцяга паверха Палаца культуры г. Маладзечна працуе справаздачная выстава выхаванцаў студыі. Тут дзіцячая фантазія сапраўды не мае межаў. Таму і працаваць з юнымі талентамі – вялікая адказнасць і педагагічнае майстэрства.
Распавядае Галіна Аляксандраўна:
|
Подробнее...
|
09.05.2011 21:06 |
Дар’я Атрошанка – вучаніца 4 “А” класа гімназіі №10 г. Маладзечна разам з чатырма другімі юнымі выканаўцамі выйшла ў фінал дзіцячага конкурса “Еўрабачанне - 2011” па Беларусі. Віншуем юную маладзечанку з поспехам і просім крышачку распавесці аб ёй і аб конкурсе яе маму, кіраўніка паэтычнага аб’яднання “Агмень” пры Палацы культуры г. Маладзечна, паэтэсу і выканаўцу, актывіста мясцовага дабрачыннага фонда “Паўночныя Афіны” Таццяну Атрошанка:
- Даша, акрамя паспяховай вучобы ў школе, наведвае яшчэ і дзіцячую музычную школу па класу фартэпіяна, займаецца ва ўзорнай эстраднай студыі ”Спяваем разам”. Дзяўчынка яна жывая, творчая, заўсёды імкнецца дабавіць сваю нотку ў працэс навучання. Бывае, што выконваючы хатняе заданне, Даша пачынае імправізаваць, паказваць творчы падыход, можа выканаць сваю варыяцыю музычнага твора.
- “Еўрабачанне -2011” – гэта яе першы конкурс?
- Не. Дзяўчынка ўжо мае некаторы вопыт удзелу ў конкурсах. У гэтым годзе яна стала дыпламантам “Маладзічка”, былі і іншыя выступленні.
|
Подробнее...
|
06.05.2011 19:25 |
Ужо больш за год развіваецца праект «Эпоха князя Міхала Клеафаса», распачаты Моладзевым грамадскім аб'яднаннем «Гісторыка». І амаль увесь гэты час доўжыцца міжнароднае супрацоўніцтва МГА «Гісторыка» з Музеем гісторыі і культуры імя князёў Агінскіх (Рэтавас, Літва). Сапраўды некалькі былых маёнткаў цяпер ужо вядомага нам Міхала Клеафаса Агінскага знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Літвы. А ягоныя сын (Ірэнэуш Клеафас) і ўнукі (Багдан і Міхал) зрабілі мястэчкі Рэтаў і Плунгяны знакамітымі ў ХІХ ст. асяродкамі культуры.
Але зараз у Беларусі пра тыя мясціны і падзеі амаль нічога невядома. Таму не выпадкова, што шлях свой удзельнікі праекту «Супольная спадчына: род Агінскіх» скіравалі менавіта ў гэтыя мясціны. Мясціны незвычайныя для нас, бо гэта тая самая далёкая Жамойць, пра якую столькі згадак у нашай гісторыі.
|
Подробнее...
|
|
|
|
|
Страница 33 из 39 |