Новости
Эпоху Агінскага перадалі ў фабрах
05.10.2015 03:00

У фае Палаца культуры Маладзечна адкрылася мастацкая выстаўка, прысвечаная 250-годдзю М.К. Агінскага.
Аўтары работ – маладзечанцы Мікалай Аўчыннікаў, Рыгор Мяжуеў, Наталля Чарвонцава, Інга Буда, Алена Уладыка, Юрый Церабун і Галіна Сушко.
Карціны адлюстроўваюць месцы, звязаныя з жыццём і творчасцю аўтара паланэза «Развітанне з радзімай», перадаюць дух той рамантычнай эпохі.
Выстаўка будзе працаваць да 11 кастрычніка.
Наведвальнікі Палаца культуры знаёмяцца з выстаўкай.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.
http://www.mgazeta.by/Kultura/Epokhu-Ag-nskaga-peradal-fabrakh

 
250-годдзе Міхала Клеафаса Агінскага адзначылі ў Маладзечне
30.09.2015 03:00

Адразу некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею Міхала Клеафаса Агінскага, прайшлі на Маладзечаншчыне ў мінулую пятніцу. Святкавалі 250-годдзе з дня нараджэння аўтара неўміручага паланэза «Развітанне з Радзімай» і ў многіх населеных пунктах Беларусі, іншых краін свету.
У нашым горадзе ўрачыстасці пачаліся з мітынгу на пляцоўцы ля музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.
Аляксандр Яхнавец і Рыгор Сарока адкрываюць гісторыка-культурны комплекс у Аборку.
— Міхал Клеафас яшчэ пры жыцці заслужыў вялікі аўтарытэт і папулярнасць, — сказаў дырэктар каледжа, кавалер ордэна Францыска Скарыны, старшыня праўлення мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» Рыгор Сарока. — Таму сваім земляком яго лічылі і цяпер лічаць беларусы, літоўцы, палякі, італьянцы… Гэта асоба збліжае народы і аб’ядноўвае адданых культуры і мастацтву людзей. Вось чаму ЮНЕСКА ўнесла дзень нараджэння аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай» у спіс памятных дат, якія адзначаюцца ва ўсім свеце.

Подробнее...
 
Залесье может стать одним из самых привлекательных туристических брендов Беларуси - Кравцов
26.09.2015 03:00

Залесье имеет все шансы стать одним из самых привлекательных туристических брендов Беларуси. Такое мнение принимая участия в юбилейных торжествах по случаю 250-летия со дня рождения Михала Клеофаса Огинского в усадьбе Залесье Сморгонского района, высказал председатель Гродненского облисполкома Владимир Кравцов, сообщает БЕЛТА.
Усадьба Огинского всегда была центром притяжения творческих людей. В Залесье, где Огинский создал ряд своих замечательных произведений, приезжает немало туристов, сказал губернатор. "Год назад мы восстановили усадьбу, она зажила новой жизнью. Здесь проходят концерты классической музыки, фестивали, артистические встречи. Неслучайно именно здесь сегодня находится центр юбилейных мероприятий к 250-летию известного деятеля, дипломата и композитора", - пояснил он. Владимир Кравцов подчеркнул, что в области возрождены многие храмы, реставрируются здания, старинные парки, которые хранят память об исторических фигурах.

Подробнее...
 
Агінскі: высокі строй музычнага аматарства
22.09.2015 03:00

25 верасня 2015 года сусветная грамадскасць адзначыць 250-годдзе Міхала Клеафаса Агінскага, вядомага ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі дыпламата і палітычнага дзеяча.
Але ў гісторыі еўрапейскай культуры ён застаўся перш за ўсё цудоўным кампазітарам, аўтарам рамансаў і інструментальных твораў, якія і сёння з задавальненнем слухаюць і выконваюць як прафесіяналы, так і аматары музычнага мастацтва ўсяго свету. Маладзечанцы могуць ганарыцца тым, што жыццё і творчасць Міхала Клеафаса былі непарыўна звязаны з нашай зямлёй. Ганарыцца і імкнуцца як мага больш ведаць пра гэтага таленавітага музыканта і яго творчасць.
Прадстаўнік старажытнага роду Міхал Клеафас Агінскі (1765-1833) яшчэ пры жыцці набыў шырокую еўрапейскую вядомасць як кампазітар, хоць сам лічыў сябе музыкантам-аматарам.
Фарміраванне і развіццё яго музычнай творчасці адбывалася на мяжы ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў і стала своеасаблівым мастком, які злучыў класічную і рамантычную эпохі ў музычнай культуры краю. Нашчадак знакамітага на прасторах былога Вялікага Княства Літоўскага шляхецкага роду, чые прадстаўнікі на працягу стагоддзяў праславіліся асветніцтвам, схільнасцю да прыгожага мастацтва, Міхал Клеафас стаў самым таленавітым з Агінскіх. Застаўшыся музыкантам-аматарам, ён дасягнуў высокага прафесіяналізму і ў сваёй творчасці выйшаў далёка за межы аматарства, працягваючы традыцыі мінулага і сучаснага яму мастацтва і адкрываючы шляхі ў будучыню.

Подробнее...
 
Вяртанне Агінскага
13.09.2015 03:00

25 верасня спаўняецца 250 гадоў з дня нараджэння кампазітара, дыпламата, палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага, чый лёс непарыўна звязаны са Смаргоншчынай. Тры пытанні «Звязды» — да намесніка старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзя БЫЧКО.
— Нядаўна адноўлены сядзібны дом Агінскіх у Залессі. Што робіцца па выкарыстанні яго культурнага і турыстычнага патэнцыялу?
— Рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта мы стварылі дзяржаўную гісторыка-культурную ўстанову «Музей-сядзіба М.К. Агінскага», а пад навуковым кіраўніцтвам дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі Зінаіды Кучар распрацавалі канцэпцыю музеефікацыі сядзібы.

Подробнее...
 
« ПерваяПредыдущая12345678910СледующаяПоследняя »

Страница 4 из 39