Новости
Новые книги об Огинском
23.11.2015 03:00

 

ОДО "Издательство "Четыре четверти" выпустили в свет следующие книги.
По вопросам приобретения обращаться в издательство:
220013, г. Минск, ул. Б.Хмельницкого, 8, оф. 215, 208, 216
Тел./факс: +375 17 331 25 42; тел.: +375 17 290 05 95
www.4-4.by

Подробнее...
 
Запрашаем на вечарыну
14.11.2015 03:00

Шаноўнае спадарства, заклікаем Вас наведаць музычны вечар ансабля "ВЫТОКІ", які адбудзецца 20 лістапада а 19 гадзіне.
З павагай, адмістрацыя дома-музея Ваньковічаў.
ПРЭС-РЭЛІЗ
Музычны вечар з ансамблем “ВЫТОКІ”
У рамках экспанавання выставы “Камерны партрэт першай паловы XIX ст.” 20 лістапада а 19-й гадзіне ў Доме-музеі Ваньковічаў адбудзецца чарговы музычны вечар з удзелам салістаў ансамбля “Вытокі”.
Ансамбль “Вытокі” быў створаны ў 2001 годзе як трыа, у яго складзе салісты Белдзяржфілармоніі Сяргей Махаў (флейта), Аляксей Фралоў (фагот), Ірына Аўдзеева (фартэпіяна, клавесін, арган).
На працягу 14 гадоў творчай дзейнасці  калектыў падрыхтаваў і з поспехам прадставіў у Беларусі шэраг адметных праграм, якія складаюцца з шэдэўраў беларускай і сусветнай музыкі.
Музыканты ансамбля паасобку і разам неаднаразова выступалі ў самых прэстыжных залах Беларусі і замежжа. У паслужным спіску выступленні ў Германіі, ЗША, Іспаніі, Кітаі, Ліване, Люксембургу, Нідэрландах,   Польшчы і іншых краінах, творчае супрацоўніцтва з выдатнейшымі музыкантамі свету. Ансамбль  выконвае  як класіку сусветнай і беларускай музыкі,  так  і  ўнікальныя  архіўныя  знаходкі,  а таксама спецыяльна створаныя  сучаснымі  аўтарамі  кампазіцыі.

Подробнее...
 
У Аборку ўшанавалі памяць Леанарда Ходзькі (ФОТА)
12.11.2015 03:00

На мінулым тыдні актывісты грамадскіх арганізацый Маладзечаншчыны, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў, вучні Палачанскай сярэдняй школы і жыхары вёскі Аборак адзначылі 215-ю гадавіну з дня нараджэння Леанарда Ходзькі.
Да склепа, дзе пахаваны прадстаўнікі роду Ходзькаў-Дадэркаў, былі ўскладзены жывыя кветкі. Імправізаваны мітынг адбыўся таксама ля каменя, устаноўленага на месцы былой сядзібы Леанарда.
У той дзень у Аборку прагучала шмат слоў удзячнасці ў адрас нашага славутага земляка. Свае вершы прачытала кіраўнік клубнага аб’яднання «Светач» пры Палацы культуры Ларыса Сысун.
Асабісты сакратар Міхала Клеафаса Агінскага Леанард Ходзька нарадзіўся ў Аборку. Ён праславіўся як гісторык, выдавец, публіцыст, бібліёграф.
Алег БЯГАНСКІ. Фота А. Платко.
http://www.mgazeta.by/Kultura/U-Aborku-shanaval-pamiatc-Leanarda-Khodzk-FOTA

 
Да Агінскага ў Маладзечна
10.11.2015 03:00

На працягу двух дзён напрыканцы кастрычніка ў Маладзечне праходзіла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына роду Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства» з удзелам  навукоўцаў, дыпламатаў, дзеячаў культуры, краязнаўцаў, бізнесменаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны і Польшчы.
Удзельнікі канферэнцыі ля помніка Міхалу Клеафасу Агінскаму
Арганізавалі канферэнцыю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж і мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага». Сярод удзельнікаў былі такія вядомыя дзеячы нацыянальнай культуры як Адам Мальдзіс, Віктар Скарабагатаў, Уладзімір Гілеп, Аляксандр Смолік, а таксама дырэктар Рэтаваскага музея гісторыі і культуры Агінскіх Вітас Руткаўскас, першы міністр замежных спраў незалежнай Беларусі Пётр Краўчанка, былы старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны і іншыя.

Подробнее...
 
Віват Ходзька!
07.11.2015 03:00

На мінулым тыдні, 6 лістапада, актывісты грамадскіх арганізацый Маладзечаншчыны, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў, вучні Палачанскай сярэдняй школы і жыхары вёскі Аборак адзначылі 215-гадавіну нараджэння Леанарда Ходзькі.
Да склепа, дзе пахаваны прадстаўнікі роду Ходзькаў-Дадэркаў, былі ўскладзены жывыя кветкі. Імправізаваны мітынг адбыўся таксама ля каменя, устаноўленага на месцы былой сядзібы Леанарда.
У той дзень у Аборку прагучала многа слоў удзячнасці ў адрас нашага славутага земляка. Свае вершы прачытала кіраўнік клубнага аб’яднання “Светач” пры Палацы культуры горада Маладзечна Ларыса Сысун.
Даведка: Л. Ходзька нарадзіўся ў Аборку. Ён праславіўся як гісторык, выдавец, публіцыст, бібліёграф. Леанард быў асабістым сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага.

 
« ПерваяПредыдущая12345678910СледующаяПоследняя »

Страница 3 из 39